сіла́ба-тані́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сіла́ба-тані́чны сіла́ба-тані́чная сіла́ба-тані́чнае сіла́ба-тані́чныя
Р. сіла́ба-тані́чнага сіла́ба-тані́чнай
сіла́ба-тані́чнае
сіла́ба-тані́чнага сіла́ба-тані́чных
Д. сіла́ба-тані́чнаму сіла́ба-тані́чнай сіла́ба-тані́чнаму сіла́ба-тані́чным
В. сіла́ба-тані́чны (неадуш.)
сіла́ба-тані́чнага (адуш.)
сіла́ба-тані́чную сіла́ба-тані́чнае сіла́ба-тані́чныя (неадуш.)
сіла́ба-тані́чных (адуш.)
Т. сіла́ба-тані́чным сіла́ба-тані́чнай
сіла́ба-тані́чнаю
сіла́ба-тані́чным сіла́ба-тані́чнымі
М. сіла́ба-тані́чным сіла́ба-тані́чнай сіла́ба-тані́чным сіла́ба-тані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сіла́ба-тані́чны лит. силла́бо-тони́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіла́ба-тані́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на захаванні пэўнай колькасці складоў у вершаваным радку пры правільным чаргаванні ў ім націскных і ненаціскных складоў (пра вершаскладанне). Для.. сілаба-танічнай сістэмы характэрна аднатыпнасць рытмічнага і метрычнага малюнка ў межах вершаванай страфы, наяўнасць рыфмаў. «Полымя».

[Ад грэч. syllabē — склад і tonos — паціск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СІЛА́БА-ТАНІ́ЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДА́ННЕ (грэч. syllabē склад + tonos націск),

сістэма вершаскладання, засн. на мерным чаргаванні націскных і ненаціскных складоў у паэтычным радку. Характэрна мовам з нефіксаваным націскам (бел., рус., укр., англ., ням. і інш.). У бел. паэзіі зараджэнне С.-т.в. як сістэмы адносіцца да канца 18—пач. 19 ст. («Уваскрэсенне Хрыстова», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»):

Прайшоў вёрст дзевяць тэй дарогай,
Аж бачу я — гара стаіць;
Пад тэй гарой народу многа,
Як бы кірмаш які кіпіць.
(«Тарас на Парнасе»).

У творчасці паэтаў 19 ст. (Ф.​Багушэвіч, Я.​Лучына, А.​Гурыновіч і інш.) пад уплывам нар. танічнага верша (гл. Танічнае вершаскладанне), рус. і ўкр. паэзіі адбывалася дэфармацыя форм сілабічнага верша (гл. Сілабічнае вершаскладанне) і набліжэнне іх да С.-т.в. У пач. 20 ст. гэты працэс завяршыўся станаўленнем класічных форм бел. верша. Дзякуючы творчасці Я.​Купалы, Я.​Коласа, М.​Багдановіча С.-т.в. стала пануючым у бел. л-ры.

Рытм у сілаба-танічным вершы ўтвараюць радкі, у якіх мерна паўтараюцца націскныя і ненаціскныя склады. Сілаба-танічны верш мае стапу — метрычную адзінку з адным націскным і адным або двума ненаціскнымі складамі. У С.-т.в., найб. пашыраны 4-стопныя («Родны хлеб» П.​Глебкі) і 5-стопныя («Маёй рукой пасаджанай бярозе...» А.​Куляшова), найменш — 1-стопныя («Зімовыя малюнкі» П.​Броўкі) і 2-стопныя («Лета» Р.​Барадуліна) радкі. Вершы, радкі якіх складаюцца больш чым з 6 стоп, сустракаюцца вельмі рэдка («Паэты рэвалюцыі» А.​Дудара). Некат. шматстопныя памеры атрымалі (па аналогіі з ант.) сваю назву: александрыйскі верш («Летапісец» Багдановіча), гекзаметр («Дзень гневу» А.​Дудара, «Гекзаметры» У.​Жылкі), пентаметр («Чорныя рукі» М.​Рудкоўскага, «Пентаметры» Жылкі). Найчасцей у сілаба-танічных вершах адзін і той жа памер захоўваецца ва ўсіх радках («Мора» Цёткі, «Чырваніць, чырваніць...» Броўкі). Есць творы, у якіх спалучаюцца рэдкі рознай даўжыні, што разнастаіць іх рытм («Жаба ў каляіне» К.​Крапівы). Сэнсавыяўленчыя, інтанацыйныя магчымасці сілаба-танічнага верша пашыраюць і інш. рытмаўтваральныя кампаненты — ужыванне разнастайных строф, рыфмаў, цэзуры. С.-т.в. — асноўная сістэма вершаскладання сучаснай усх.-слав., у т. л. бел., вершатворчасці.

Літ.:

Лазарук М.А., Лянсу А.Я. Пытанні тэорыі літаратуры. Мн., 1964;

Ралько І.Д. Беларускі верш. Мн., 1969;

Грынчык М.М. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973.

А.​А.​Майсейчык.

т. 14, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сіла́ба-тані́чны

(ад гр. syllabe = склад + танічны);

с-ае вершаскладанне — тое, што і сілаба-тоніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіла́ба-то́ніка

(ад гр. syllabe = склад + тоніка)

сістэма вершаскладання, заснаваная на захаванні пэўнай колькасці складоў у вершаваным радку пры правільным чаргаванні ў ім націскных і ненаціскных складоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

силла́бо-тони́ческий поэт. сіла́ба-тані́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́ктыль, -я, м. (спец.).

Трохскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе ў сілаба-танічным вершаскладанні.

|| прым. дактылі́чны, -ая, -ае.

Дактылічная страфа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харэ́й¹, -я, мн. -рэ́і, -рэ́яў, м.

Двухскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе ў сілаба-танічным вершаскладанні.

|| прым. харэі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спандэ́й, -я, м. (спец.).

1. У антычным вершаскладанні: стапа з двух доўгіх складоў.

2. У сілаба-танічным вершаскладанні: стапа харэя або ямба са звышсхемным націскам; часцей сустракаецца на пачатку верша.

|| прым. спандэі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)