сігнату́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сігнату́рка сігнату́ркі
Р. сігнату́ркі сігнату́рак
Д. сігнату́рцы сігнату́ркам
В. сігнату́рку сігнату́ркі
Т. сігнату́ркай
сігнату́ркаю
сігнату́ркамі
М. сігнату́рцы сігнату́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сігнату́рка ж., уменьш.-ласк., фарм. сигнату́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сігнатурка ‘малы звон у касцёле, царкве’ (Я. Брыль). З польск. sygnaturka ‘званок’ ад лац. signāre ‘адзначаць’ < signum ‘знак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сігнату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (спец.).

1. Частка рэцэпта з указаннем спосабу ўжывання лякарства, а таксама копія рэцэпта, якая прыкладаецца аптэкай да выдадзенага лякарства.

2. спец. Лічба, якая абазначае парадкавы нумар друкаванага аркуша (друкуецца злева ўнізе на першай старонцы кожнага аркуша).

|| памянш. сігнату́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. сігнату́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сигнату́рка уменьш.-ласк., фарм. сігнату́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЙЦЮ́НІШСКАЯ КАПЛІ́ЦА,

помнік архітэктуры барока з элементамі абарончага дойлідства. Пабудавана, ў 1614 (паводле інш. звестак у 1633) у в. Гайцюнішкі (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.) каля Гайцюнішскага дома-крэпасці як кальвінская капліца па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П.​Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў і інш. уладальнікаў вёскі кальвінскай веры. Кампактны прамавугольны ў плане мураваны будынак з развітой апсідай быў накрыты вальмавым дахам, з трох бакоў умацаваны магутнымі контрфорсамі. Над уваходам на даху ўзвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы мелі лучковыя завяршэнні. Захаваліся руіны.

Гайцюнішская капліца. Фота пач. 20 ст.

т. 4, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)