Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сіве́ц (род. сіўцу́) м., бот. белоу́с
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сіве́ц, сіўцу, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў з цвёрдым шчацінападобным сцяблом, якая сустракаецца на дрэннай пашы, лузе. За шляхам, што вёў у Старочын, ляжаў абшар пяску, парослы рэдзенькім сіўцом.Чарнышэвіч.Там [на пустыры] нават трава людская не расце. Адзін сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІВЕ́Ц (Nardus),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 1 від — С. стаячы (N. stricta). Пашыраны ў цеплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі. Нар. назвы пясюк, чортава барада.
Шматгадовая травяністая расліна выш. 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, прамастойныя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка. Кармавая расліна нізкай якасці (індыкатар беднасці глебы), выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў і як дэкаратыўная.