сі́верны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́верны сі́верная сі́вернае сі́верныя
Р. сі́вернага сі́вернай
сі́вернае
сі́вернага сі́верных
Д. сі́вернаму сі́вернай сі́вернаму сі́верным
В. сі́верны (неадуш.)
сі́вернага (адуш.)
сі́верную сі́вернае сі́верныя (неадуш.)
сі́верных (адуш.)
Т. сі́верным сі́вернай
сі́вернаю
сі́верным сі́вернымі
М. сі́верным сі́вернай сі́верным сі́верных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сі́верны разг. си́веркий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́верны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду). На дварэ за вугламі па-воўчы скавытаў халодны сіверны вецер. Нікановіч. Пазней.. [Аляксей] бачыў сіверную, віхурную зіму пад Сталінградам у новай танкавай брыгадзе, якая яшчэ не была ў баях. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́верны isig, stark, sehr kalt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

си́веркий обл. сі́верны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сібе́рны гл сіверны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сі́веркі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сіверны. На голым.. схіле дзьмуў сіверкі марозны вецер. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́вер ‘халодны паўночны пранізлівы вецер’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяшк.; віц., Нар. словатв., Сержп., Ян.), сі́верка ‘намаразь’ (Ян.), ‘халодны вецер’ (Пятк. 2), сі́верны ‘халодны, сцюдзёны’ (ТСБМ, мін., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), сі́вярнік ‘вецер з поўначы’ (Сцяшк. Сл.), сі́вераць ‘рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.)’ (ТСБМ), сівярэ́ць ‘халадаць’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сі́вер ‘холад; халодны пранізлівы вецер’, рус. арх. си́вер ‘паўночны вецер’. Тлумачыцца з север (сѣверу), дзе и з ѣ (Фасмер, 3, 616), аб умовах гэтага пераходу гл. Карскі, 1, 216. Параўн. се́вер (siévir) ‘сухі сцюдзёны вецер’ (Варл.), семантычна больш ранняя форма, гл. ЭССЯ, 8, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скавыта́ць, ‑вычу, ‑вычаш, ‑выча; незак.

1. Жаласна павіскваць, ціха выць (пра сабаку і пад.). Сабака перастае брахаць і толькі скавыча, круцячыся каля гаспадара. Колас. Мокрае, худое і нейкае нязграбнае, .. [шчаня] ціха і жаласна скавытала, скасавурыўшы на Саньку чорныя вочы. Ваданосаў. // Утвараць гукі, падобныя да выцця. На дварэ за вугламі па-воўчы скавытаў халодны сіверны вецер. Нікановіч. І як цягнуў вагоны паравоз — жаласліва так скавыталі буксы, бы спявалі аб нядолі — прастоях, недагрузах. Шынклер. Завіруха не сціхала, вецер выў, скавытаў. Гроднеў. // Разм. зневаж. Непрыемна, жаласна, разгублена плакаць, гаварыць, утвараючы гукі, падобныя да выцця (пра чалавека). — Слюнцяй, не скавычы! Не можаш памагчы. Дык лепей памаўчы! Крапіва. Пан махнуў у поле. А прэлат пад храмам.. скавытаў ад страху. Бажко.

2. перан. Разм. зневаж. Ныць, назаляць, скардзіцца. — Галачка, адчыніце, малю вас, — скавытаў.. [Блажэвіч] з драматычнай інтанацыяй у голасе. Рамановіч. — І як вам не сорамна! — скавытаў пасажыр з газіка, бегаючы навокал. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халодны, схаладнелы, марозны, марозлівы, стылы, настылы, зябкі, азяблы, свежы; адубелы, адубянелы, сіверны, сіверкі, сіберны (разм.); сцюдзёны, сцюжны, закляклы, знобкі (абл.); ледзяны, лядзяны, лядовы, ільдзяны, аледзянелы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)