Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сібе́рныразг.
1. жесто́кий;
с. чалаве́к — жесто́кий челове́к;
2. си́веркий;
с. ве́цер — си́веркий ве́тер
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сібе́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі. Сіберны чалавек. Сіберны характар. □ Бялявыя вусы з рыжым адлівам былі заядла падкручаны. Ён сіберным вокам ласкавага бацькі акідаў адданы пад яго апеку і ахову горад: ці няма дзе чаго крамольнага або проста непатрэбнага.Караткевіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.). Сіберны мароз. □ Быў сіберны холад, і людзі часта прыбягалі пагрэцца ў кацельную.Лынькоў.Не магу я, кволая дзяўчына, Сцюжай гэтакай ісці палямі Над сібернымі вятрамі.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сібе́рныгл сіверны
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сібе́рны ‘пранізлівы халодны (пра вецер); злы, буяны (аб чалавеку)’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Нік., Жд. 1), ‘вялікі’: сіберны мароз (Пятк., Сержп. Прымхі, Жд. 2), ‘злосны, дрэнны’ (Жыв. сл.), сібі́рны ‘злы, жорсткі’ (Некр., Бяльк., Жд. 1, Скарбы), сібі́рка ‘сіберны, халодны вецер’ (Бяльк.), sibièrny ‘вылюдак, прыгнятальнік’ (Федар. 4), sibírnik ‘бандыт, крымінальнік’ (Варл.). Рус.смал., варонеж.сиби́рный ‘зверскі, злы’. Калі меркаваць па першым значэнні, то, відавочна, з сівер (гл.) пад уплывам Сібір у духу народнай этымалогіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сібе́рна,
Разм.
1.Прысл.дасіберны.
2.безас.узнач.вык. Пра халодную пагоду з рэзкім ветрам. Сіберна так, а [дзяўчына] як бы і не заўважае холаду — не спяшаецца.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галашчо́к, ‑у, м.
Абл. Вялікі мароз з ветрам (звычайна ў пачатку зімы да выпадзення снегу). Вось аднойчы ўдарыў галашчок, падзьмуў халодны, сіберны вецер і аднекуль прыгнаў цёмныя, нізкія хмары.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)