сяўня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сяўня́ сяўні́
Р. сяўні́ сяве́нь
Д. сяўні́ сяўня́м
В. сяўню́ сяўні́
Т. сяўнёй
сяўнёю
сяўня́мі
М. сяўні́ сяўня́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сяўня́ ж., обл., см. сяве́нька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяўня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і сявенька. Калі Сцяпан Касцевіч прыйшоў да .. [Мікіты] прасіць бульбы, ён сядзеў на лаве і плёў сяўню з арэхавых лык. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяўня́ ’сявалка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сцяшк.; паст., Сл. ПЗБ), сяўні́к ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), сівны́к ’тс’ (Сл. Брэс.), севе́нь ’тс’ (ТС), ст.-бел. севня, севальня ’пасудзіна; адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. сявалка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажня́ ’посуд на мёд’ (Гарэц.) — бел. рэгіяналізм, утвораны ад ла́зіць3 (гл.) і суф. ‑ьня (са значэннем прадмета дзеяння, як і сяўня́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)