сячэ́нне, -я, н.

1. гл. сячы.

2. Паверхня, плоскасць, па якой што-н. рассечана, разрэзана.

Падоўжанае с.

С. карнізаў з мармуру.

С. электрычнага проваду.

○

Кесарава сячэнне — аперацыя вымання плода шляхам разрэзу брушной сценкі і маткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сячэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сячэ́нне сячэ́нні
Р. сячэ́ння сячэ́нняў
Д. сячэ́нню сячэ́нням
В. сячэ́нне сячэ́нні
Т. сячэ́ннем сячэ́ннямі
М. сячэ́нні сячэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сячэ́нне ср., в разн. знач. сече́ние; (разрубание, обтёсывание — ещё) се́чка ж.;

кані́чнае с. — мат. кони́ческое сече́ние;

жыво́е с. — физ. живо́е сече́ние;

с. электры́чнага про́вада — тех. сече́ние электри́ческого про́вода;

с. ка́меня — сече́ние (се́чка) ка́мня;

○ ке́сарава с. — мед. ке́сарево сече́ние;

залато́е с. — мат. золото́е сече́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сячэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сячы (у 1–4 знач.).

2. Паверхня, плоскасць, па якой што‑н. рассечана, разрэзана (у сапраўднасці або ўяўна). Плошча сячэння. Папярочнае сячэнне. □ Ахтан, узняўшы бровы, моўчкі маляваў трубкі рознага сячэння. Алешка.

•••

Залатое сячэнне — прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.

Кесарава сячэнне — аперацыя рассячэння брушной сценкі або похвы і маткі ў цяжарная жанчыны для нараджэння дзіцяці (робіцца пры немагчымасці нармальных родаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сячэ́нне н. спец. Schnitt m -(e)s, -e;

падо́ўжнае сячэ́нне Längsschnitt m;

папяро́чнае сячэ́нне Quérschnitt m;

кані́чнае сячэ́нне матэм. Kégelschnitt m;

залато́е сячэ́нне маст. der góldene Schnitt;

ке́сарава сячэ́нне мед. Káiserschnitt m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СЯЧЭ́ННЕ рассеяння ў квантавай механіцы,

фізічная велічыня, што характарызуе імавернасць пераходу сістэмы дзвюх сутыкняльных часціц у пэўны канечны стан у выніку пругкага ці няпругкага рассеяння, напр., пучка часціц на нерухомай мішэні. Выражаецца формулай: dσ = dN/nv, дзе dN — лік такіх пераходаў за адзінку часу: n — канцэнтрацыя часціц, якія па даюць на мішэнь, v — іх скорасць.

У прасцейшым выпадку вызначае памеры плошчы, пры праходжанні праз якую часціца рассейваецца (гл. Рассеянне мікрачасціц). Пругкае рассеянне часціц характарызуюць дыферэнцыяльным С. dσ/dΩ, дзе dΩ — элемент цялеснага вугла, у які рассейваюцца часціцы і поўным пругкім С. σ, роўным інтэгралу дыферэнцыяльнага С., узятаму па поўным цялесным вугле. У фізіцы элементарных часціц эфектыўнае С. (С. рэакцыі) характарызуе працэсы іх узаемадзеяння (рассеянне, распад анігіляцыю, мноствавае нараджэнне часціц і інш.). Эксперыментальныя вымярэнні С. даюць звесткі аб структуры сутыкняльных часціц. Напр., вымярэнні пругкага рассеяння альфа-часціц атамамі рэчыва дазволілі адкрыць атамнае ядро, а пругкага рассеяння электронаў нуклонамі — вызначыць радыусы нуклонаў і размеркаванне ў іх эл. зараду магн. моманту (эл.-магн. формфактар). Паняццем С. карыстаюцца таксама ў кінетычных ураўненнях. што апісваюць нераўнаважныя працэсы ў статыст. фізіцы і фіз. кінетыцы.

А.​А.​Бом.

т. 15, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Залатое сячэнне 4/480

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кесарава сячэнне 5/553; 9/148

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дыферэнцыяльнае сячэнне рассеяння (часцінак) 9/125

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАТО́Е СЯЧЭ́ННЕ, залатая прапорцыя, гарманічнае дзяленне,

дзяленне адрэзка на 2 часткі, пры якім меншая частка адносіцца да большай, як большая да ўсяго адрэзка. Тэрмін «З.с.» ўвёў Леанарда да Вінчы (канец 15 — пач. 16 ст.). Алг. вызначэнне З.с. адрэзка даўжынёй a зводзіцца да рашэння ўраўн. a/x=x/ax(ax) (гл. Гарманічная прапорцыя). Дзель x/a можна набліжана выявіць дробамі 2/3, 3/5, 5/8, 8/13, 13/21, дзе 2, 3, 5, 8, 13, 21, ... — лікі Фібаначы. З.с. сустракаецца ў «Асновах» Эўкліда (3 ст. да н.э.). Прынцыпы З.с. выкарыстоўваюцца ў архітэктуры (асабліва антычнай эпохі Адраджэння) і выяўл. мастацтве.

Залатое сячэнне.
Залатое сячэнне x/a адрэзка AB.

т. 6, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)