сям’я́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сям’я́ се́м’і
сям’і́
Р. сям’і́ се́м’яў
сяме́й
Д. сям’і́ се́м’ям
В. сям’ю́ се́м’і
сям’і́
Т. сям’ёй
сям’ёю
се́м’ямі
М. сям’і́ се́м’ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сям’я́, -і́, мн. се́м’і і (з ліч. 2, 3, 4) сям’і́, сяме́й і се́м’яў, ж.

1. Група блізкіх сваякоў, якія жывуць разам і звязаны агульнасцю побыту, узаемнай дапамогай, маральнай і прававой адказнасцю.

Вялікая с.

Мадэль сям’і.

2. перан., каго або якая. Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.

Студэнцкая с.

3. Група жывёл, птушак, якая складаецца з самца, адной або некалькіх самак і дзіцянят, што жывуць разам, а таксама група некаторых жывёлін або раслін аднаго віду.

С. мядзведзяў.

С. бяроз.

Сям’я моў — у лінгвістыцы: група роднасных моў.

|| памянш. сяме́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -ме́ек, ж. (да 1 знач.).

|| прым. сяме́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сям’я́ ж., в разн. знач. семья́;

галава́ сям’і́ — глава́ семьи́;

дру́жная с. — дру́жная семья́;

с. пчол — семья́ пчёл;

с. славя́нскіх моў — семья́ славя́нских языко́в;

у ~м’і́ не без вы́радкапосл. в семье́ не без уро́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сям’я́, і́; мн. се́м’і (з ліч. 2, 3, 4 сям’і́), сяме́й і се́м’яў; ж.

1. Група людзей, якая складаецца з мужа, жонкі, дзяцей і іншых сваякоў, якія жывуць разам. У .. [Міканора] была, па-вясковаму, невялікая сям’я: тры сыны і дачка. Ракітны. За вайну Азаркевіч страціў усю сям’ю. Гурскі.

2. перан.; каго або якая. Група, арганізацыя людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, дзейнасцю, дружбай. З кожным днём расла сям’я будаўнікоў: прыбывалі вялікімі групамі і ў адзіночку хлопцы і дзяўчаты з камсамольскімі пуцёўкамі і з гарачым жаданнем будаваць. Грахоўскі. Гэта быў дзень, калі кожны яшчэ і яшчэ раз адчуў сілу роднага калгаса, адзінства і згуртаванасць дружнай калгаснай сям’і. Краўчанка. Зноў ты будзеш, Беларусь, Квітнець з сям’ёй народаў вольных. Танк.

3. Група жывёл, птушак, якая складаецца з самца, адной або некалькіх самак і дзіцянят, што жывуць разам. І найчасцей сустрэне [Алежка] там ласёў, цэлую іх сям’ю: самца ў гордай кароне рагоў, карову з цялушкай — пасуцца ў драбналессі. Вышынскі. / Пра пчол. Рыгор зазірнуў за імшанік. І тут стаяць два новыя домікі. Не пустыя. Сем’і новыя. Пчол густа-густа. Б. Стральцоў. // Група раслін аднаго віду, якія растуць разам. От .. [малады чалавек] убачыў пры дарозе сям’ю грыбоў. Чорны. Я па лесе іду... Рыжых сосен сям’я Над маёй галавой крылле звесіла. Панчанка. // перан. Сукупнасць аднародных, падобных прадметаў, з’яў. Гара Фазіс. Сівая вершаліна ў сям’і гор Сванетыі. Самуйлёнак.

4. У лінгвістыцы — група роднасных моў. Сям’я славянскіх моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сям’я,

устойлівае аб’яднанне асобін у жывёльным свеце.

т. 15, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сям’я,

заснаваная на шлюбеці кроўна-сваяцкіх адносінах малая група людзей.

т. 15, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сям’я́ ж Famli¦e f -, -n;

член сям’і́ Famli¦enangehörige (sub) m -n, -n; Famli¦enmitglied n -(e)s, -er;

сям’я́ з пяці́ чалаве́к inefünfköpfige Famli¦e;

усёй сям’ёй mit der gnzen Famli¦e; mit Kind und Kgel;

сярэ́дняя сям’я́ Drchschnittsfamili¦e f;

дру́жная сям’я́ ine inträchtige Famli¦e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сям’я́ ’муж, жонка, дзеці і іншыя сваякі, якія жывуць разам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Бяльк., Пан.), семʼя́ ’тс’ ’рой пчол у вуллі’ (ТС), сымне́ ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. сімʼя́, рус. семья́ ’тс’, стараж.-рус., рус.-ц.-слав. сѣмиꙗ ’чэлядзь, дамачадцы; рабы’, ст.-слав. сѣмиꙗсям’я’. Прасл. *sěmьja < *ḱoim‑, паведле Трубачова (История терм., 164), з і.-е. *ḱei‑ ’ляжаць’ з суф. ‑m‑, магчыма, праз перанос значэння ’стаянка, паселішча’, параўн. ням. Lager, і ўзыходзіць да абазначэння тэрытарыяльнай супольнасці. Роднасныя літ. šeimaсям’я’, šeimýnaсям’я, чэлядзь’, лат. sàimeсям’я, дамачадцы’, ст.-прус. seimīns ’чэлядзь’ і, далей, гоц. haims ’паселішча’, ст.-в.-ням. heim ’радзіма’, ст.-в.-ням. hîwo ’муж’ і інш.; гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 3, 635; Фасмер, 3, 600 з іншай літ-рай. Ляпуноў (цыт.: Фасмер, там жа) *sěmьja разглядае як дэрыват ад *sěmь ’асоба’, параўн. рус.-ц.-слав. сѣмь ’тс’, як рус. братия ад брат. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 254; Шаўр, Etymologie, 44. Сюды ж семʼяні́н ’член сям’і’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), семяні́н ’тс’ (Ласт., Сержп., Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мнагадзетная сям’я

т. 10, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыёмная сям’я

т. 13, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)