Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сябры́наж.
1.разг. (круг друзей) друзья́, това́рищи;
2.разг. содру́жество ср.;
3.обл. жена́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сябры́на, ‑ы, ж.
Разм. Кола, асяроддзе сяброў. Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся.Чорны.Пападваконню ўжо вісла ўся Акілініна сябрына, што выспеўвала з ёй на бярвенні да позняй ночы.Вітка.// Сяброўская бяседа, пачастунак. Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госці.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сябры́наж.разм. Fréundeskreis m -es, -e; Fréundesparty [-pɑ:rti] f -, -s [-pɑ:rti:s] (вечарынка)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сябры́на ’кола, асяроддзе сяброў; сяброўская бяседа’ (ТСБМ), ’суполка, арцель’ (Ласт.), ’хаўрус работнікаў’ (Гарэц.), ’блізкія па поглядах людзі, дружбакі; талака, грамада’ (Янк. БП, Сцяшк.), ’супольнікі’ (Сержп. Прымхі). Зборны назоўнік ад сябар (гл.), параўн. себра, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
artel
м. арцель; сябрына; суполка;
artel rolny — сельскагаспадарчая арцель (суполка)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МЕ́ЛЬЧАНКА (Таісія Васілеўна) (н. 15.10.1947, в. Маркавічы Гомельскага р-на),
бел. пісьменніца. Скончыла Гомельскі ун-т (1970). У 1971—97 настаўнічала. Друкуецца з 1963. Звяртаецца да гісторыі народа, складаных праблем сучаснасці, чарнобыльскай бяды, тэм смерці і бяссмерця, ролі паэта і паэзіі ў жыцці (паэтычныя зб-кі «Бацькоўскі дом», 1989; «Званок у верасень», 1992; «Каласы болю», 1994; «Добры знак», 1997; «Бярэста памяці», 1998). Выдала зб. перакладаў сусветнай л-ры «Сябрына» (1998). З 1988 выступае і як празаік, раскрывае маральна-этычныя і сямейныя праблемы.