Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сырць ’рыба Vimba vimba L.’ (“сырть или рибец — меньше леща”, маг., Дэмб. 2). Рус.сырть ’тс’, польск.syrt ’тс’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад цырта ’тс’ (гл.), параўн. польск.certa ’тс’, якое Брукнер (59) выводзіць з ням.Zärthe ’від рыбы’. Атаясамленне рус.сырть з сырок (гл.) ’від ласося’ (Фасмер, 3, 820), паводле Анікіна (517), не мае падстаў.
рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Адзіны від роду. Пашыраны ў бас.Паўн., Балт., Азоўскага, Чорнага і Каспійскага мораў. Прахадныя і паўпрахадныя формы, ёсць жылыя (р. Дняпро). Жыве пераважна ў паглыбленнях рэк з хуткім цячэннем. Бел.нар. назвы: цырта, падуства. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 50 см, маса да 3 кг. Цела ўмерана-падоўжанае, высокае, укрыта буйной шчыльнай луской. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі — кіль, укрыты луской. Рот ніжні, высоўны. Корміцца доннымі беспазваночнымі, лічынкамі насякомых, ракападобнымі, часам дробнай рыбай. Аб’ект промыслу і развядзення.