сы́рнік, -а, мн. -і, -о́ў, м.

Ежа з тварагу, выглядам падобная на аладку.

Сырнікі са смятанай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́рнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сы́рнік сы́рнікі
Р. сы́рніка сы́рнікаў
Д. сы́рніку сы́рнікам
В. сы́рнік сы́рнікі
Т. сы́рнікам сы́рнікамі
М. сы́рніку сы́рніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сы́рнік м., кул. сы́рник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́рнік, ‑а, м.

Ежа з тварагу, падобная па выгляду на аладку. Суседка Іваніха праполе градку, напячэ малым сырнікаў. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́рнік м кул Qurkpfannkuchen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тваро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Печаная аладка з тварагу; сырнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́рник кул. сы́рнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

творо́жник кул. сы́рнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тваро́жнік, ‑а, м.

Печаная невялікая аладка з тварагу; сырнік. Нехта ўжо запрашаў другога пакаштаваць тварожнікаў, ці блінцоў, ці вяндлінкі, ці сухой каўбаскі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)