сы́варатка, -і, ДМ -тцы, ж.

Вадкасць, што атрымліваецца пры згортванні крыві па-за арганізмам, а таксама назва некаторых лекавых прэпаратаў з крыві.

Процідыфтэрыйная с.

|| прым. сы́варатачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́варатка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сы́варатка сы́вараткі
Р. сы́вараткі сы́варатак
Д. сы́варатцы сы́вараткам
В. сы́варатку сы́вараткі
Т. сы́вараткай
сы́вараткаю
сы́вараткамі
М. сы́варатцы сы́варатках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сы́варатка ж., мед. сы́воротка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́варатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спец. Вадкасць, якая атрымліваецца з крыві і лімфы пры іх згортванні і служыць лячэбным або дыягнастычным сродкам. Супрацьгрыпозная сываратка. Імунная сываратка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́варатка ж. мед. Srum n -s, -ren і -ra; Hilserum n (для лячэння); mpfstoff m -(e)s, -e (для прышчэпкі);

супрацьслупняко́вая сы́варатка Ttanusserum n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сы́варатка ’вадкасць, якая атрымліваецца пры згортванні крыві і лімфы’ (ТСБМ), ’вадкасць з адстоенага ці адтопленага малака’ (Сцяшк.). У першым значэнні запазычана з рус. сы́воротка ’тс’, у другім — вынік метатэзы складоў у сыроватка (гл.). Сюды ж, відаць, і сы́варачная трава́ ’дзярачка, Asperula arvensis L.’ (Меер Крыч.), адзін з відаў якой носіць назву ўкр. сируха (Макавецкі, Sł. botan.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Процідыфтэрыйная сываратка 6/124

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сэ́рум, ‑у, м.

Сываратка крыві.

[Лац. serum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́рум, ‑у, м.

Спец. Сываратка лімфы ці крыві.

[Лац. serum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціві́русны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з вірусамі; супрацьвірусны. Процівірусная сываратка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)