счапі́ць, счаплю́, счэ́піш, счэ́піць; счэ́плены; зак., што.

1. Злучыць, прымацаваўшы адно да аднаго, зачапіўшы адно за адно.

С. вагоны.

2. Моцна злучыць (пальцы, рукі; разм.).

Настылыя пальцы не надта счэпіш.

3. з чаго. Адчапіць, зняць (разм.).

С. вядро з крука.

4. Сшыць, прышыць на скорую руку (разм.).

С. за вечар спадніцу.

|| незак. счэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. счапле́нне, -я, н., счэ́пліванне, -я, н. і счэп, -у, м.

|| прым. счэ́пны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. счаплю́ счэ́пім
2-я ас. счэ́піш счэ́піце
3-я ас. счэ́піць счэ́пяць
Прошлы час
м. счапі́ў счапі́лі
ж. счапі́ла
н. счапі́ла
Загадны лад
2-я ас. счапі́ счапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час счапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

счапі́ць сов. сцепи́ть;

с. ваго́ны — сцепи́ть ваго́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счапі́ць, счаплю, счэпіш, счапіць; зак., каго-што.

1. Змацаваць, прычапіўшы адно да другога, зачапіўшы адно за другое. Счапіць вагоны. □ Кузёмка .. успамінаў мінулы год, калі ён з Міколкам пераворваў гэты вялікі палетак, баранаваў і потым засяваў, счапіўшы ў адзін агрэгат тры сеялкі. Хадкевіч. // Разм. Злучыць, сплятаючы (пальцы, рукі). Счапіўшы рукі ля грудзей гаротна, Яны глядзяць на золата імён. А ў сэрцы ў кожнай — боль па блізкіх, родных, Якім другія дзесь нясуць паклон. Гілевіч.

2. Разм. Адчапіць. Яна рванула вуду да сябе. У паветры мільганула рыбка. Анеля счапіла яе з кручка і кінула ў вядзерца. Лупсякоў.

3. Разм. Прышыць на скорую руку. — Трэба зашыць, — добразычліва вырашыла цётка Антося. — Данка, прынясі чорных нітак, счаплю кавалеру! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счапі́ць zusmmenhaken vt; (zusmmen)kppeln vt (вагоны і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

счэ́пліваць гл. счапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счэ́пны, -ая, -ае.

1. гл. счапіць.

2. Такі, які счапляецца, які можна счапіць.

Счэпнае прыстасаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Счапіць усё, многае.

П. вагоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счэ́плены сце́пленный; см. счапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счапле́нне ср. сцепле́ние; см. счапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)