Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сцюдзёныразг. студёный, холо́дный; све́жий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сцюдзёны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае нізкую ці адносна нізкую тэмпературу; халодны (пра паветра, вецер і пад.). Вада ў .. [рэчцы] сцюдзёная, крынічная, чыстая, як крышталь.Новікаў.Хвілін праз сорак, у дадатак да ўсіх нашых няшчасцяў, мы [лётчыкі] трапілі ў густы сцюдзёны туман.Шамякін.Пуста і холадна цяпер там [на месцы сустрэчы], вербы атрасаюць апошняе лісце, сцюдзёны вецер вее ад ракі.Чарнышэвіч./ Пра цела, часткі цела. Лоб быў сцюдзёны, і Алег пакрыў яго далонню, а потым пачаў хукаць, грэць сваім дыханнем.Ермаловіч.[Ногі] былі дужа азызлыя, нібы падпухлыя, і дужа сцюдзёныя.Быкаў.// Які характарызуецца нізкай тэмпературай (пра пагоду, пару і пад.). У верасні ночы бываюць сцюдзёныя.Галавач.Іх [сяброў] прывялі за дрот зімой сцюдзёнай.Аўрамчык.У сцюдзёную зімовую пару аўтаматчыкі станавіліся на лыжы і рабілі рэйды ў тыл ворага.«Звязда».// Які не ацяпляецца; не ўцеплены (пра памяшканне). У доўгай, бы пуня, сцюдзёнай будыніне, апрача залы са сцэнай, былі два пакойчыкі. Мядзёлка. // Пазбаўлены цеплыні (пра рэчывы, прадметы, з’явы). Калючым сцюдзёным снегам гарэзна сыпле ў твар [вецер], сячэ, як шротам.Якімовіч.Сцюдзёная раса абмывае ногі, аж ломіць у суставах.Гамолка.// Ахалоджаны. Сцюдзёны квас.
2. Звязаны з адчуваннем холаду, з уяўленнем аб холадзе. Сцюдзёнае неба./ Пра цемень, сінь і пад. Ранак сустрэў Свету сцюдзёным блакітам чыстага неба.Гарбук.[Вочы старога рыбака] наглядзеліся за век і на яснае сонца, якога так шмат бывае на крынічна-празрыстай азёрнай вадзе, і на сцюдзёную чорную цемрадзь.Брыль.//перан. Які нагадвае па колеру лёд, глыбіню вады, паветраную прастору. Калі адцвітае яна — пяшчотна сіняя сцюдзёная краска — тады жыццё адкрывае ўсе вокны.Лынькоў.
3. Які не вылучае цяпла; не выклікае адчування цяпла (пра месяц, зоркі). А там, на радзіме, марозам убраны У сцюдзёныя зоры стары медны бор.Танк./ Пра зару, святло і пад. Калі ж разліўся ў роднай шыры Сцюдзёным сполахам усход, Ужо над пожнямі у вырай Вандроўнік-жораў вёў свой род.Кірэенка./увобразнымужыв.Гарэла каліна ў сцюдзёным агні.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцюдзёныразм. kalt, éiskalt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сцюдзёны ’халодны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шн., Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Ян., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел.стюденое, сʼтюдены (XVI ст.). Адзначаецца побач з стѫдено, студене (гл. студзень1) у старабеларускіх помніках і сучасных гаворках — студзёны ’тс’ (ЛА, 2), на думку Карскага (1, 350), з’яўляецца вынікам другаснага памякчэння т пры стараж.-рус.студеныи ’халодны’, прасл.*studenъ(jь) ’тс’. Сюды ж сцюдзёнка ’халодная вада’ (Нас., Нік., Оч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
студёныйразг. хало́дны, сцюдзёны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зя́бкі, -ая, -ае.
1. Халодны, сцюдзёны.
Пацягнуў з. вецер.
Была буйная зябкая раса.
2. Адчувальны да сцюжы.
У яго змалку былі зябкія рукі.
|| наз.зя́бкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хлю́па, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і хлюпота. Прыехаў я ў Вільню — на вуліцах хлюпа, мокры снег, сцюдзёны вецер.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́лый
1.разг. асты́лы; (холодный) хало́дны; сцюдзёны;
2.обл. (постылый) абры́длы, агі́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)