сцюдзё́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сцюдзё́нка
Р. сцюдзё́нкі
Д. сцюдзё́нцы
В. сцюдзё́нку
Т. сцюдзё́нкай
сцюдзё́нкаю
М. сцюдзё́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сцюдзёнка ж., разг. холо́дная вода́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцюдзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Халодная вада. [Вада] ў адным месцы паспрабавала выйсці, у другім, у трэцім, пакуль непадалёку ад Сажа не прабілася сцюдзёнкай. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцюдзёны ’халодны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шн., Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Ян., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел. стюденое, сʼтюдены (XVI ст.). Адзначаецца побач з стѫдено, студене (гл. студзень1) у старабеларускіх помніках і сучасных гаворках — студзёны ’тс’ (ЛА, 2), на думку Карскага (1, 350), з’яўляецца вынікам другаснага памякчэння т пры стараж.-рус. студеныи ’халодны’, прасл. *studenъ(jь) ’тс’. Сюды ж сцюдзёнка ’халодная вада’ (Нас., Нік., Оч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)