Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сухо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Хранічнае захворванне нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў пашкоджанні спіннога мозга ў выніку сіфілісу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухо́ткаж:
сухо́тка спінно́га мо́згамед Rückenmarkschwindsucht f -, Tábes f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сухо́ткі ’агаткі, Antennaria dioica (L.) Gaertn.’ (паўн.-зах., ЛА, 1). Магчыма, першаснае ⁺сухо́тка ўтворана ад прыметніка сухо́ткі ’вельмі сухі’ (Цых.), гл. сухоты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухо́ты ’туберкулёз’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Касп., Шат.; ашм., Стан.; ЛА, 3; Варл., Сержп. Прымхі, Сцяшк., ТС), ’клопат, непрыемнасць’ (ТСБМ), сухо́та ’ліха, гора’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), ’сухоты’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), сухата́ ’тс’ (Пятк. 2), сухо́тка ’тс’ (Касп., Пятк. 2), ’хвароба скуры ў дзяцей, сухі лішай’ (Цых.), сюды ж сухо́ты ’схуднелая асоба’ (Юрч. Вытв.), але хутчэй прым.: сухо́ты етый маліц (там жа), параўн. сухо́ткі ’вельмі сухі, высахлы’: гавёс стаў сухоткі (Цых.). Укр.сухо́ти, рус.сухо́ты, польск.suchoty, в.-луж.suchoćina, чэш.souchotiny ’туберкулёз’. Да сухі, першапачаткова nomen abstractum сухо́та, потым мн. л. для спецыялізацыі назвы, што паводле Карскага (2–3, 331), тлумачыцца “множественностью признаков” хваробы. Тая ж матывацыя ў балг.радоп.су́ва бо́лес ’тс’. Меркаванні Цвяткова (Запіскі, 2, 1, 84) пра польскі ўплыў на змену націску не пераконваюць. Гл. сухата.