сустрэ́чны, -ая, -ае.

1. Які рухаецца насустрач.

С. цягнік.

С. вецер.

Ніхто з сустрэчных (наз.) не спыніўся.

2. Які адбываецца пры сустрэчы, пры руху з двух бакоў.

С. бой.

С. агонь.

3. Які даецца ў адказ на што-н.

С. план.

◊

Першы сустрэчны — хто трапіцца, выпадковы.

Сустрэчны (наз.) і папярэчны — любы без разбору чалавек, усякі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сустрэ́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сустрэ́чны сустрэ́чная сустрэ́чнае сустрэ́чныя
Р. сустрэ́чнага сустрэ́чнай
сустрэ́чнае
сустрэ́чнага сустрэ́чных
Д. сустрэ́чнаму сустрэ́чнай сустрэ́чнаму сустрэ́чным
В. сустрэ́чны (неадуш.)
сустрэ́чнага (адуш.)
сустрэ́чную сустрэ́чнае сустрэ́чныя (неадуш.)
сустрэ́чных (адуш.)
Т. сустрэ́чным сустрэ́чнай
сустрэ́чнаю
сустрэ́чным сустрэ́чнымі
М. сустрэ́чным сустрэ́чнай сустрэ́чным сустрэ́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сустрэ́чны

1. в разн. знач. встре́чный;

с. ве́цер — встре́чный ве́тер;

с. план — встре́чный план;

с. аго́нь — встре́чный ого́нь;

2. в знач. сущ. встре́чный;

◊ пе́ршы с. — пе́рвый встре́чный;

с. і папярэ́чны — встре́чный и попере́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сустрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ідзе, рухаецца насустрач. З-за павароту адна за другой выскачыла некалькі сустрэчных аўтамашын. Корбан. Аня весела аглядалася на сустрэчных студэнтак. Карпюк. Сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон. С. Александровіч. Гасяць, чуў я, пажары лясныя Сустрэчным агнём. Куляшоў. / у знач. наз. сустрэ́чны, ‑ага, м. Заглядаючы ў вокны дамоў, у пад’езды, прыглядаючыся да сустрэчных,.. [Віктар] прайшоў квартал. Карпаў. // Які трапляецца на дарозе. Ідзе чалавек бестурботны, Разглядвае лес векавы, Сустрэчных дарожак палотны. Колас.

2. Які з’яўляецца адказам на што‑н.; які даецца ў адказ на што‑н. Сустрэчны план. Сустрэчны ўдар. □ Вось, напрыклад, жонка пачне, як гэта ўсе кажуць, пілаваць, — а я ніякіх ёй сустрэчных «тэзісаў». Скрыпка. Сустрэчная страляніна стала беспарадкавай, кулямёт справа замаўчаў. Хадкевіч.

3. Які выконваецца пры сустрэчы (у 3 знач.). У адказ .. [начальніку] марш вясёлы, сустрэчны. Лынькоў.

•••

Сустрэчны агонь гл. агонь.

Сустрэчны іск гл. іск.

Першы сустрэчны — першы, хто пападзецца насустрач.

Сустрэчны і папярэчны — усякі, любы без разбору чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сустрэ́чны

1. Gégen-; entgégenkommend; gégenläufig (перавозкі);

сустрэ́чны цягні́к Gégenzug m -(e)s, -züge;

сустрэ́чны зыск [іск] юрыд. Gégenklage f -, -n, Wíderklage f;

сустрэ́чны план Gégenplan m -(e)s, -pläne;

сустрэ́чны ве́цер Gégenwind m -(e)s, -e;

сустрэ́чны бой вайск. Begégnungsgefecht n -(e)s, -e;

2. у знач. наз. м. Vorübergehende (sub) m -n, -n;

пе́ршы сустрэ́чны der érste Béste, der Érstbeste

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СУСТРЭ́ЧНЫ ІСК,

самастойнае іскавае патрабаванне адказчыка да істца, якое заяўлена ў судзе або арбітражы ў час разбору для сумеснага разгляду з першапачатковым іскам. З’яўляецца сродкам абароны адказчыка супраць прад’яўленага яму іску. С.і. незалежна ад яго падсуднасці прад’яўляецца ў судзе, які разглядае першапачатковы іск, з выкананнем агульных правіл іскавага судаводства.

т. 15, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУСТРЭ́ЧНЫ БОЙ,

від баявых дзеянняў падраздзяленняў, часцей, злучэнняў, калі абодва бакі вырашаюць пастаўленыя задачы наступленнем. Можа ўзнікнуць пры сустрэчы з праціўнікам на маршы; у наступленні — пры адбіцці атак, контрудараў і інш.; у абароне — пры ажыццяўленні контратак і контрудараў, пры дзеяннях супраць паветр. і марскіх дэсантаў. С.б. характарызуецца няяснасцю становішча, хуткацечнасцю і рашучасцю дзеянняў бакоў. Умовамі яго поспеху з’яўляюцца бесперапынная разведка, своечасовае прыняцце рашэнняў, імгненнае давядзенне задач да войск, апярэджанне праціўніка ў манеўры, адкрыцці агню і інш. С.б. можа перарасці ў абарончы бой, адыход, праследаванне, а таксама ў сустрэчную бітву аператыўных аб’яднанняў.

т. 15, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стрэ́чны¹, -ая, -ае.

Тое, што і сустрэчны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

контрмане́ўр, -у, мн. -ы, -аў, м.

Сустрэчны манеўр, манеўр у адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папярэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і папярочны.

•••

Сустрэчны і папярэчны гл. сустрэчны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)