сустрэ́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сустрэ́ты сустрэ́тая сустрэ́тае сустрэ́тыя
Р. сустрэ́тага сустрэ́тай
сустрэ́тае
сустрэ́тага сустрэ́тых
Д. сустрэ́таму сустрэ́тай сустрэ́таму сустрэ́тым
В. сустрэ́ты (неадуш.)
сустрэ́тага (адуш.)
сустрэ́тую сустрэ́тае сустрэ́тыя (неадуш.)
сустрэ́тых (адуш.)
Т. сустрэ́тым сустрэ́тай
сустрэ́таю
сустрэ́тым сустрэ́тымі
М. сустрэ́тым сустрэ́тай сустрэ́тым сустрэ́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сустрэ́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сустрэ́ты сустрэ́тая сустрэ́тае сустрэ́тыя
Р. сустрэ́тага сустрэ́тай
сустрэ́тае
сустрэ́тага сустрэ́тых
Д. сустрэ́таму сустрэ́тай сустрэ́таму сустрэ́тым
В. сустрэ́ты (неадуш.)
сустрэ́тага (адуш.)
сустрэ́тую сустрэ́тае сустрэ́тыя (неадуш.)
сустрэ́тых (адуш.)
Т. сустрэ́тым сустрэ́тай
сустрэ́таю
сустрэ́тым сустрэ́тымі
М. сустрэ́тым сустрэ́тай сустрэ́тым сустрэ́тых

Кароткая форма: сустрэ́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сустрэ́ты встре́ченный; при́нятый; см. сустрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сустрэ́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сустрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́ты разг., см. сустрэ́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

встре́ченный сустрэ́ты, разг. стрэ́ты, спатка́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

салі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спявак, музыкант або танцор, які выконвае сольную партыю. Сустрэты воплескамі ў зале, Нясмелым крокам з-за куліс Хлапчына выйшаў да раяля — Нязвыклы з рампаю саліст. Гілевіч.

[Ад іт. solista.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыядэ́ма, ‑ы, ж.

1. Галаўная павязка грэчаскіх жрацоў, а таксама галаўны ўбор цароў у старажытнасці і ў сярэднія вякі.

2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На .. [князёўне] была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў. Самуйлёнак. У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя упрыгожаны. Штыхаў.

[Грэч. diádēma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

при́нятый

1. прич. прыня́ты; (взятый) узя́ты; (подхваченный) падхо́плены, падхва́чаны;

2. прич. (встреченный) сустрэ́ты, узя́ты; см. принима́ть​ 1, 2;

3. прил. прыня́ты; заве́дзены; (общепринятый) агульнапрыня́ты; (обычный) звыча́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяро́, ‑а́; мн. пёры (з ліч. 2, 3, 4 пяры́), пёраў; н.

1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак. Страусавае пяро. □ Ляцелі жураўлі ад цёплых плёсаў, Ганяючы то крыкі, то пяро. Пысін.

2. Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу. Стальное пяро. Чарцёжнае пяро. Нотнае пяро. Плакатнае пяро. □ Я рашуча адсунуў ад сябе сшытак, паклаў пяро і ўстаў з-за стала. В. Вольскі. // Завостранае вялікае птушынае пяро, якое ўжывалася для пісання чарнілам да паяўлення металічных пёраў. Гусінае пяро. □ Пяро, якім мы пішам, атрымала сваю назву ад птушынага пяра, якое ўжывалася ў свой час у якасці прылады для пісьмо. Юргелевіч.

3. перан.; толькі адз. Ужываецца як сімвал працы пісьменніка, яго прафесіі. Першыя спробы пяра маладога паэта [А. Александровіча] вельмі прыхільна былі сустрэты гурткоўцамі. Хведаровіч.

4. Разм. Зялёны ліст цыбулі ці часнаку.

5. Спец. Лопасць у розных інструментах, прыладах і пад. Пяро руля.

•••

Вечнае пяро — тое, што і аўтаручка.

Адным росчыркам пяра гл. росчырк.

Валодаць пяром гл. валодаць.

Выйсці з-пад пяра гл. выйсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)