сусе́дства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. сусе́дства
Р. сусе́дства
Д. сусе́дству
В. сусе́дства
Т. сусе́дствам
М. сусе́дстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сусе́дства, -а, н.

Блізкасць, сумежнасць з кім-, чым-н. па месцы жыхарства, па месцы знаходжання, размяшчэння.

Пасяліцца па суседстве.

Па суседстве з вёскай лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сусе́дства ср. сосе́дство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сусе́дства, ‑а, н.

1. Блізкасць з кім‑, чым‑н. па месцу жыхарства. Камсамолкі з інтэрната № 2 узялі шэфства над хлопцамі, што пасяліліся па суседству з імі. Грахоўскі. [Некрашэвічы і Нарбутовічы] жылі па суседству, але ў хату адзін да аднаго не заходзілі. Чарнышэвіч. // Блізкасць, сумежнасць з кім‑, чым‑н. па месцу знаходжання, размяшчэння. Стаіць .. [хата] наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота. Колас. Суседства з рынкам прыносіла і нямала забаў. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусе́дства н. Náchbarschaft f -;

які́ знахо́дзіцца ў сусе́дстве nächstliegend;

жыць па сусе́дстве in der Náchbarschaft [in der Nähe] wóhnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сосе́дство сусе́дства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высусе́джваць

‘высяляць каго-небудзь з суседства’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. высусе́джваю высусе́джваем
2-я ас. высусе́джваеш высусе́джваеце
3-я ас. высусе́джвае высусе́джваюць
Прошлы час
м. высусе́джваў высусе́джвалі
ж. высусе́джвала
н. высусе́джвала
Загадны лад
2-я ас. высусе́джвай высусе́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час высусе́джваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

neighbourhood [ˈneɪbəhʊd] n.

1. сусе́дзі

2. навако́лле, акру́га; раён, кварта́л

3. сусе́дства, блі́зкасць

♦

in the neighbourhood of каля́, прыблі́зна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПА́НЧАНКА Іван Трафімавіч (н. 24.5.1928, в. Тарапаева Духаўшчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў машыністам лакамабіля, старшынёй калгасаў у Мінскай і Гродзенскай абласцях, у газетах і на радыё. Друкуецца з 1953. Піша пераважна на рус. мове. У зб-ках нарысаў і апавяданняў «Жодзінскія волаты» (1971), «Людзі высокага абавязку» (1973), «Парваныя струны» (1975), «Мінуць зімовыя завеі» (1980), «Новыя знаёмыя» (1983), «Добрае суседства» (1988), «Тонкая рабіна» (1992) раскрывае ўнутр. свет працаўніка, яго памкненні і патрэбы.

Тв.:

Жодинская хроника. Мн., 1977;

... И вечной будет музыка. Мн., 1986.

П.Е.Панчанка.

т. 12, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРФАМЕ́ТРЫЯ (ад марфа... + ...метрыя),

1) раздзел картаграфічнага метаду даследавання, які вывучае па картах спосабы колькаснай характарыстыкі форм і структур геагр. аб’ектаў: глыбіню і гушчыню расчлянення, нахілы паверхняў, форму, аднароднасць і суседства арэалаў, шчыльнасць і канцэнтрацыю кропкавых аб’ектаў, звілістасць і арыенціроўку ліній, канфігурацыю і раўнамернасць сетак. Шырока ўжываецца ў геалогіі, гідралогіі, акіяналогіі, геабатаніцы, глебазнаўстве і інш. 2) Галіна геамарфалогіі, якая вывучае колькасныя характарыстыкі рэльефу зямной паверхні: даўжыню, плошчу, аб’ём, адносную і абсалютную вышыні яго асобных форм, глыбіню і гушчыню яго расчлянення, каэфіцыенты звілістасці рэк, берагавой лініі і інш. Марфаметрычныя паказчыкі вызначаюцца пераважна пры апрацоўцы тапаграфічных карт і аэрафотаматэрыялаў.

т. 10, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)