сур’ё́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сур’ё́зны сур’ё́зная сур’ё́знае сур’ё́зныя
Р. сур’ё́знага сур’ё́знай
сур’ё́знае
сур’ё́знага сур’ё́зных
Д. сур’ё́знаму сур’ё́знай сур’ё́знаму сур’ё́зным
В. сур’ё́зны (неадуш.)
сур’ё́знага (адуш.)
сур’ё́зную сур’ё́знае сур’ё́зныя (неадуш.)
сур’ё́зных (адуш.)
Т. сур’ё́зным сур’ё́знай
сур’ё́знаю
сур’ё́зным сур’ё́знымі
М. сур’ё́зным сур’ё́знай сур’ё́зным сур’ё́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сур’ё́зны, -ая, -ае.

1. Удумлівы і строгі, не легкадумны.

С. чалавек.

Сур’ёзныя адносіны да працы.

2. Глыбакадумны, засяроджаны на важных справах.

С. падыход.

3. Істотны і важны па змесце, не жартоўны.

Сур’ёзная п’еса.

Сур’ёзная размова.

4. Які патрабуе да сябе ўвагі з-за сваёй складанасці, які тоіць у сабе небяспечныя вынікі.

Сур’ёзная праблема.

Сур’ёзнае захворванне.

5. Заняты якімі-н. думкамі (пра выраз твару).

С. выгляд.

6. сур’ёзна, пабочн. сл. На самай справе, сапраўды.

Не, сур’ёзна, калі прыедзеце да нас?

|| наз. сур’ёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сур’ёзны в разн. знач. серьёзный;

с. чалаве́к — серьёзный челове́к;

~нае даручэ́нне — серьёзное поруче́ние;

с. вы́гляд — серьёзный вид;

~ная хваро́ба — серьёзная боле́знь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сур’ёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца грунтоўнасцю, станоўчасцю ў сваіх думках, учынках, адносінах да жыцця; удумлівы, паважны. Сцяпан — чалавек сур’ёзны, хоць яму ўсяго дванаццаць гадкоў. Колас. Яго [салдата] манера гаварыць, па-мужчынску стрымана і немнагаслоўна, выдавала ў ім чалавека ўжо сталага і сур’ёзнага. Васілевіч. // Які добра ведае сваю справу, удумліва адносіцца да справы. Сур’ёзны вучоны.

2. Які сведчыць пра ўдумлівасць адносін да чаго‑н.; грунтоўны. Звярнуць сур’ёзную ўвагу на дысцыпліну. □ [Лёдзю], напэўна, палохала ягоная [Цімкі] сталасць, сур’ёзны, як ужо ў мужчын, падыход да ўсяго. Карпаў. // Які заслугоўвае даверу; дадзены ўсур’ёз (пра слова, абяцанне).

3. Важны, значны па тэме, зместу, характару; змястоўны. Сур’ёзная музыка. Сур’ёзная кніга. □ Да сур’ёзных размоў Сцяпан не меў пільнай ахвоты. Дадзіёмаў. // Сапраўдны, непадробны. Сур’ёзнае пачуццё.

4. Які заслугоўвае, патрабуе ўвагі з-за сваёй важнасці, значнасці, складанасці. Сур’ёзная праблема. Прыняць сур’ёзнае рашэнне. □ Што і казаць, становішча сур’ёзнае. Быкаў. Буш быў сам не свой: яго кішэні пагражала сур’ёзная небяспека. Маўр. — Надта сур’ёзныя тут факты, — гаварыў рэдактар. Даніленка. // Які тоіць у сабе небяспечныя вынікі; небяспечны. Сур’ёзная хвароба. □ Рана была не вельмі сур’ёзная. Шахавец. // Істотны; вялікі; значны. Дасягнуць сур’ёзных поспехаў. □ [Сцяпан Іванавіч:] — У падполлі чатыры байцы — сур’ёзная баявая сіла. Новікаў. Ва універсітэцкім гарадку Парыжа мелі месца сур’ёзныя хваляванні. «Звязда».

5. Заняты якімі‑н. думкамі, засяроджаны; задумлівы, невясёлы. Левановіч насупіўся, зрабіўся сур’ёзны і стаў углядацца ўперад у бярэзнік. Пташнікаў. Дзе ж тут стаць сур’ёзнай, не смяяцца, як наўкол рагоча ўвесь народ!.. Жычка. // Які выказвае задумлівасць, заклапочанасць. Настачка зрабілася маўклівай, твар яе быў сур’ёзны, задуменны. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сур’ёзны

1. (пра чалавека) ernst, rnsthaft;

2. (важны) wchtig, gewchtig;

сур’ёзны вы́нік ein gewchtiger Schluss;

сур’ёзныя недахо́пы schwrwiegende Mängel;

сур’ёзны ўдар ein empfndlicher Schlag

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сур’ёзны ’паважны, грунтоўны, змястоўны, значны; задумлівы, заклапочаны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’строгі, важны, упэўнены ў сабе’ (Ласт.), ’суровы’ (ТС), ’злы, куслівы’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сурʼёз ’паважнасць, строгасць’ (ТСБМ). Адаптаванае запазычанне праз рус. серьёзный ’паважны, значны, строгі’ з франц. sérieux (ж. р. sérieuse), звязанага з лац. sērius ’важкі’ (ЕСУМ, 5, 220; Чарных, 2, 158; Фасмер, 3, 612). Змены ў пачатку слова, як і ў размоўным рус. сурьёзный, тлумачацца ўплывам блізкага па значэнню суровы, гл. (Маліноўскі, PF, 3, 752).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сур’ёзнасць ж. серьёзность; см. сур’ёзны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыбакаду́мны, -ая, -ае.

1. Поўны глыбокіх думак; удумлівы.

Г. паэт.

2. Сур’ёзны, засяроджаны.

Г. выгляд.

|| наз. глыбакаду́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паглы́блены, -ая, -ае.

1. Грунтоўны, сур’ёзны.

П. псіхалагічны аналіз.

2. Засяроджаны на чым-н., заняты чым-н.

П. ў свае думкі.

|| наз. паглы́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўсур’ёзны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім сур’ёзны. Паўсур’ёзная размова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)