Сурно́ экспр. ’сука’ (ТС). Утворана ад сука (гл.) шляхам адсячэння ‑ка (успрынятага як суфікс?) і далучэння экспрэсіўнай фіналі ‑рно, параўн. сабарно, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́рла, сурло́ ’мурло, морда, тоўсты твар’ (Юрч., Юрч. Сін.). Параўн. рус. дыял. су́рла ’твар’, серб. су̑рла ’хобат; рыла (свінні)’ (Вук), харв. sȗrla ’дудка, жалейка пастуха’, макед. сурла ’хобат’, ’музычны інструмент’. Апошнія словы выводзяць з тур. zurna ’музычны інструмент’ (Скок, 3, 665) або з перс. surnā ’тс’; у беларускую мову, магчыма, праз укр. сурна́ ’музычны інструмент’, рус. раз. сурна́, пенз. сурно́ ’морда’, якія да рус. сурна́ ’музычны інструмент’ (Фасмер, 3, 807), гл. сурма 2. Горбач (Арго, 22) выводзіць укр. аргат. су́рло ’морда’ з рум. súrlă ’свіння; рыла’. Не выключана збліжэнне з народнымі экспрэсіўнымі ўтварэннямі тыпу балг. дыял. су́рльо ’неахайны, апушчаны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)