сурмя́на-цэ́зіевы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сурмя́на-цэ́зіевы |
сурмя́на-цэ́зіевая |
сурмя́на-цэ́зіевае |
сурмя́на-цэ́зіевыя |
| Р. |
сурмя́на-цэ́зіевага |
сурмя́на-цэ́зіевай сурмя́на-цэ́зіевае |
сурмя́на-цэ́зіевага |
сурмя́на-цэ́зіевых |
| Д. |
сурмя́на-цэ́зіеваму |
сурмя́на-цэ́зіевай |
сурмя́на-цэ́зіеваму |
сурмя́на-цэ́зіевым |
| В. |
сурмя́на-цэ́зіевы (неадуш.) сурмя́на-цэ́зіевага (адуш.) |
сурмя́на-цэ́зіевую |
сурмя́на-цэ́зіевае |
сурмя́на-цэ́зіевыя (неадуш.) сурмя́на-цэ́зіевых (адуш.) |
| Т. |
сурмя́на-цэ́зіевым |
сурмя́на-цэ́зіевай сурмя́на-цэ́зіеваю |
сурмя́на-цэ́зіевым |
сурмя́на-цэ́зіевымі |
| М. |
сурмя́на-цэ́зіевым |
сурмя́на-цэ́зіевай |
сурмя́на-цэ́зіевым |
сурмя́на-цэ́зіевых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
АЎРЫПІГМЕ́НТ
[ад лац. aurum (auri) золата + пігмент(ы)],
мінерал класа сульфідаў As2S3. Мае 60,9% мыш’яку і 39,1% серы.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Звычайна ў выглядзе ліставатых, слупкаватых або валакністых масіўных агрэгатаў. Колер ад лімонна- і залаціста-жоўтага да аранжава-жоўтага. Паўпразрысты. Бляск тлусты да алмазнага. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Тыповы мінерал сярэдне- і нізкатэмпературных мыш’яковых і сурмяна-ртутных радовішчаў, а таксама ў адкладах гарачых мінер. крыніц. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай і гарбарнай прам-сці, як мыш’яковая руда.
т. 2, с. 88
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)