НЯДЗВЕ́ЦКІ Антон Пятровіч (30.1.1902, в. Улукі Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.1.1992),

таджыкскі геолаг. Акад. АН Тадж. ССР (1953). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1934). З 1932 працаваў у Геал. камітэце (удзельнічаў у работах Таджыкска-Памірскай экспедыцыі АН СССР), з 1938 у Таджыкскім геал. упраўленні (з 1947 гал. геолаг); у 1953—57 віцэ-прэзідэнт АН Тадж. ССР, у 1957—72 у Савеце Міністраў Тадж. ССР. Навук. даследаванні прысвечаны заканамернасцям распаўсюджвання полі- і рэдкаметалічных радовішчаў у Сярэдняй Азіі. Першаадкрывальнік аднаго з найбуйнейшых у Сярэдняй Азіі сурмяна-ртутнага радовішча. Старшыня Тадж. аддзела Геагр. т-ва СССР.

т. 18, кн. 1, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)