Су́рада ’змалку, ад маленства’ (мядз., Сл. ПЗБ). З су- і род 1 (гл.), параўн. зро́ду ’ад самага нараджэння’ (< *sъ‑rodu). Сюды ж, відаць, сурдо́лле ’нядобры чалавек’ (Мат. Маг.) з пропускам (сінкопай) галоснага (параўн. су́рметка < су́раметка, гл. сурамяць), суф. ‑ол‑ і развіццём “адмоўнай” семантыкі па тыпу вырад, вырадак (гл.). Да формаў зборнасці ў экспрэсіўных назоўніках параўн. недачупалле, незграбоцце і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурдула́к ’нелюдзімы чалавек’, сурдула́чыцца ’ухіляцца ад людзей’ (Яўс.). Няясна. Відаць, да сурдо́лле, гл. сурада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)