супыні́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. супыню́ся супы́німся
2-я ас. супы́нішся супы́ніцеся
3-я ас. супы́ніцца супы́няцца
Прошлы час
м. супыні́ўся супыні́ліся
ж. супыні́лася
н. супыні́лася
Загадны лад
2-я ас. супыні́ся супыні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час супыні́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супыні́цца сов., см. спыні́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

Разм. Тое, што і спыніцца. Хлопчыкі падышлі да канавы і супыніліся. Гамолка. На маленькім паўстанку Супыніся, экспрэс! Прыходзька. Настаўнік абвёў усіх поглядам і супыніўся на Антону... Чарот. Ці мінула хвіліна, другая?.. А ці час супыніўся навечна?.. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супыня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да супыніцца.

2. Зал. да супыняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супыні́ць ’спыніць, затрымаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), супыні́цца ’спыніцца, затрымацца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. зупинити ’затрымаць, спыніць’, балг. дыял. супѝнъм ’затрымаць; стрыножыць’ і інш. Гл. спыніць, пыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)