су́пар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. су́пар су́пары
Р. су́пара су́параў
Д. су́пару су́парам
В. су́пара су́параў
Т. су́парам су́парамі
М. су́пару су́парах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Су́пар ’супраціўнік, сапернік’, ’упарты чалавек’ (Нас., Байк. і Некр.), ’той, хто пярэчыць’, ’супраціўнік’ (Ласт., Адм.), су́пырь ’супроць’ (Бяльк.), сюды ж супарава́ць ’супраціўляцца, не слухацца; супернічаць’ (Нас., Стан.). Канкрэтны назоўнік, суадносны з абстрактным супо́р, гл. Укр. су́пор ’супраціўленне, неахвота’, рус. паўн. супо́р ’спрэчка, супраціўнасць, бойка’, ст.-рус. супоръ ’спрэчка’, серб.-харв. дыял. supor ’перашкода, супраціўнасць’. Прасл. *sǫporъ/‑ь < *sъ‑perti, прэфіксальнага дзеяслова ад перці (гл.) (Борысь, Prefiks., 97–98), параўн. ст.-слав. сѫпьрь, чэш. soupeř, славац. súper ’сапернік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СУПА́РСКАЯ СМАЛАКУ́РНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала з 1871 ва ўрочышчы Супар каля в. Небытаў Рэчыцкага пав. (цяпер в. Небытаў у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл.) Мела 4 паравыя катлы. У 1875 працавала 136 рабочых, выраблена 5,6 тыс. вёдраў смалы, 1,2 тыс. пудоў драўнянага вугалю.

т. 15, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Супо́р ’супраціўленне, непаслухмянасць’ (Гарэц.), сюды ж супо́рышчэ ’задышка з хрыпам у малога дзіцяці’ (ТС). Гл. супар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супара́т ’упарты’ (Нас., Бяльк., Мат. Маг., Юрч.), ’упарты, непаслухмяны’, ’супраціўнік, вораг, бунтаўнік’ (Гарэц.), ’супернік’ (Беларусіка, 19, 224), супара́тка ’ўпартая жанчына’, супара́тываць ’упарціцца; барухацца, супраціўляцца’ (Нас., Юрч.). Дэрыват ад супар (гл.) з суф. ‑ат, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)