сумо́ўе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сумо́ўе сумо́ўі
Р. сумо́ўя сумо́ўяў
Д. сумо́ўю сумо́ўям
В. сумо́ўе сумо́ўі
Т. сумо́ўем сумо́ўямі
М. сумо́ўі сумо́ўях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сумо́ўе ’зносіны, камунікацыя’. Наватвор (прыпісваецца А. Бембелю) для перадачы рус. общениец.-слав.), параўн. лу́чнасць ’тс’ (Ласт.). З су- і асновы моў‑ (гл. мова) з фіналлю, аформленай паводле рускага адпаведніка (суф. *‑ьje); у выніку дээтымалагізацыі можа ўспрымацца як дэрыват ад сумаваць, сум (гл.). Параўн. народнае сумовіны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

собесе́дование ср. гу́тарка, -кі ж.; сумо́ўе, -мо́ўя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozmowa

rozmow|a

ж. размова, гаворка; гамонка;

~a telefoniczna — тэлефонная размова;

~a międzymiastowa — міжгародняя размова;

~a kwalifikacyjna — гутарка; сумоўе;

prowadzić ~y — весці перамовы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)