Суднанапаветранайпадушцы, гл. Апарат напаветранайпадушцы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ДНАНАПАВЕ́ТРАНАЙПАДУ́ШЦЫ (СПП),
судна, якое ў час руху або спынення прыўзнімаецца над паверхняй вады (грунту, лёду, снегу) паветрам, што напампоўваецца пад днішча. Выкарыстоўваецца з сярэдзіны 20 ст. для перавозкі пасажыраў, грузаў, у ВМФ. Скорасць да 150 км/гадз і больш.
Поласць пад днішчам разам са спец. агароджай пры нагнятанні паветра ўтварае т.зв. паветраную падушку. Ёсць СПП: з гібкай агароджай па ўсім перыметры падушкі, здольная рухацца над вадой і сушай (амфібійныя і інш. судны); з агароджай падушкі ўздоўж бартоў у выглядзе апушчаных у ваду жорсткіх канструкцый — скегаў (скегавыя судны). СПП маюць паветранагнятальныя восевыя або цэнтрабежныя вентылятары, амфібійныя — таксама паветраныя суднавыя рухачы (вінты і інш.). Канструкцыя СПП прапанавана ў 1716 швед. вучоным Э.Сведэнбаргам. Прынцып руху напаветранайпадушцы абгрунтаваны ў 1927 К.Э.Цыялкоўскім. Першае СПП (тарпедны катэр) пабудавана ў 1916 (Аўстрыя). У СССР першае СПП прайшло выпрабаванне ў 1934—35.
Судна па паветранайпадушцы: а — схема (разрэз) па паветраным канале (1 — паветраны канал; 2 — нагнятальнік; 3 — паветраная шахта; 4 — ватэрлінія пры непрацуючым вентылятары; 5 — ватэрлінія пры працуючым вентылятары; 6 — паветраная падушка; 7 — адсек плывучасці); б — амфібійны катэр; в — скечавае судна «Арыён».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ДНА,
плывучае збудаванне для перавозкі грузаў і пасажыраў, воднага промыслу, здабычы карысных выкапняў, навук. даследаванняў, спорту, ваен. мэт. Рухаюцца па вадзе (надводныя С., у т. л.глісеры), пад вадой (падводныя лодкі, батыскафы) і над вадой (судны напаветранайпадушцы, судны на падводных крылах). Бываюць самаходныя (прыводзяцца ў рух суднавымі рухавікамі з дапамогай суднавых рухачоў) і несамаходныя (ліхтэры, баржы). Паводле тыпу гал.энергет. устаноўкі (ЭУ) падзяляюцца напараходы (з котлатурбіннай або котла-машыннай ЭУ), цеплаходы (з дызельнай ЭУ), пара- і газатурбаходы (з парасілавымі ўстаноўкамі, газатурбіннымі рухавікамі; гл.Турбаход), электраходы (з эл. рухавікамі, што сілкуюцца ад уласных крыніц электраэнергіі, у т. л. турба- і дызель-электраходы) і атамаходы (з ядзернай сілавой устаноўкай).
Транспартныя С. бываюць грузавыя (сухагрузныя судны, у т. л. кантэйнеравозы, рэфрыжэратары, С. з гарыз. грузаапрацоўкай — ролкеры для перавозкі колавай тэхнікі, кантэйнераў і інш. штучных грузаў з пагрузкай і выгрузкай па апарэлях; наліўныя — танкеры і сухагрузна-наліўныя), пасажырскія і грузапасажырскія. Прамысл. С. абсталёўваюць для лоўлі рыбы, здабычы марскіх звяроў, крабаў, для перапрацоўкі здабычы (рыбапрамысловыя судны, сейнеры, траўлеры). Да прамыслова-здабыўных С. адносяць золатаздабыўныя драгі, кабельныя судны, нафтабуравыя, лесасплаўныя. Да навукова-даследчых адносяць С. для комплексных акіянічных, геафіз., гідрабіял. і інш. даследаванняў. Сярод спартыўна-турысцкіх С. адрозніваюць вёславыя судны, ветразевыя судны і маторныя; трэніровачныя, гоначныя, прагулачныя (гл.Спартыўныя судны). Абслуговыя С. забяспечваюць работу С. інш. прызначэння. Гэта буксірныя судны, брандвахты, ледаколы, плывучыя докі і маякі, выратавальныя, гідраграфічныя, днопаглыбныя, бункеровачныя. Ваен. С. падзяляюцца на баявыя (гл.Карабель ваенны), ваенна-транспартныя і забяспечвальныя, у т. л. дапаможныя. Асн.ч. С.: корпус (з каркаса, у т. л.набору, і абалонкі — вонкавай абшыўкі і насцілу верхняй палубы); суднавыя прыстасаванні (рулявое, якарнае, швартовае, буксірнае, шлюпачнае, грузавое, выратавальнае і інш.); суднавыя сістэмы (трубаправоды і арматура для вадкасцей і газаў, якія забяспечваюць жывучасць судна, эксплуатац., бытавыя і інш. патрэбы, у т. л. проціпажарную бяспеку, водазабеспячэнне, вентыляцыю); сродкі сувязі (візуальныя — флагі, пражэктары; гукавыя — сірэны, тыфоны; радыётэхн. — перадатчыкі, прыёмнікі, тэлекамеры, унутр. радыётрансляцыйная сетка, тэлефоны, перагаворныя трубы і г.д.); навігацыйныя сродкі (аўтарулявы, компасы, курсографы, лагі, лоты, радыёлакацыйныя станцыі, секстанты і інш.навігацыйныя прылады). Спецыфічныя ўласцівасці С. — мараходныя якасці, якія характарызуюць паводзіны С. ў плаванні і яго бяспеку. Памеры С. вызначаюць яго даўжыня, шырыня, вышыня борта, асадка, водазмяшчэнне і ўмяшчальнасць, у грузавых таксама грузападымальнасць і грузаёмістасць. Тэарэт. і практычныя пытанні ваджэння С. вывучае суднаваджэнне.
Першымі С. былі плыты з дрэў, чароту ці папірусу. З часоў неаліту вядомы драўляныя лодкі. У 3-м тыс. да н.э. ў Стараж. Егіпце будавалі С. з прыгнаных і прасмоленых кавалкаў дрэва. У 10 ст. да н.э. ў фінікійцаў ужо меліся асн. элементы канструкцыі С.: кіль, шпангоўты, штэўні, абшыўка з дошак. НаПн лёгкія чаўны выраблялі з дрэва, кары, косці і абцягвалі іх скурай (напр., каякі). У Міжрэччы з 8 ст. да н.э. вядомы круглыя лодкі (карзіны, абцягнутыя скурай або пакрытыя смалой). У народаў узбярэжжа Індыйскага ак., астравоў Акіяніі і інш. былі пашыраны плыты, вёславыя і ветразевыя С. тыпу катамаранаў, у індзейцаў-карыбаў — пірогі, у Паўд.Усх. Азіі — джонкі. Ва Усх. Еўропе з 4 ст. будавалі т.зв. набойныя ладдзі, з 11 ст. — насады, з 16 ст. — казацкія чайкі, з 19 ст. — астраханскія бударкі. Суднавымі рухачамі напачатку былі шасты (жэрдкі) і вёслы, з 3-га тыс. да н.э. — ветразі (са скуры, трысняговых цыновак, драўляных планак). На вёславых С. ветразі былі дапаможнымі (выкарыстоўваліся толькі пры спадарожным ветры). У 10—13 ст. у Міжземнамор’і, Скандынавіі і Кітаі з’явіліся чыста ветразевыя судны. Яны маглі рухацца і супраць ветру, зменьваючы галсы. У 7 ст. з’явіліся універсальныя вёславыя С. — галеры, у 16 ст. — галеасы, у 17 ст. — яхты. З 12—13 ст. у Зах. Еўропе будавалі С., прыдатныя для акіянскіх плаванняў (каравелы, брыганціны, нефы і інш.). Найвышэйшага развіцця ветразевыя С. дасягнулі ў 2-й пал. 19 ст.: іх даўжыня да 90 м, грузападымальнасць да 5 тыс.т., скорасць 33 км/гадз і больш (гл.Барк, Брыг, Шхуна). Апошнім тыпам ветразевага С. быў кліпер. Першае жалезнае С. пабудавана ў 1787 у Вялікабрытаніі (Дж.Уілкінсан). Пазней карпусы пачалі рабіць са сталі (на пачатку кляпаннем, потым зваркай). У пач. 19 ст. з’явіліся параходы, у 1-й пал. 19 ст.на марскіх параходах замест грабных колаў пачалі ставіць грабныя вінты. На мяжы 19 і 20 ст. пачалі выкарыстоўваць паравыя турбіны і рухавікі ўнутр. згарання (у 1903 у Расіі пабудаваны першы дызель-электраход «Вандал»). Да сярэдзіны 20 ст. з’явіліся С. з энергет. ўстаноўкамі наядз. паліве (атамаходы).
На Беларусі са стараж. часоў выкарыстоўваліся разнастайныя рачныя С.: лодкі, выдзеўбаныя са ствала дрэва (камяга, човен, дуб), з 7 ст.ладдзі, з 15 ст.віціны, з 17 ст.баркі, з канца 19 ст.баржы і інш. Розныя тыпы С. (байдаркі, брандвахты, яхты, барліны, баржы, параходы, цеплаходы, С. тыпу «рака-мора» і інш.) выпускалі: Крычаўская суднаверф, Пінскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Петрыкаўскі суднабудаўніча-суднарамонтныя з-ды (гл. адпаведныя арт. і Суднабудаванне). Рамантавалі С. суднарамонтныя майстэрні ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Петрыкаве. Гл. таксама Рачны транспарт, Суднаходства.
Літ.:
Рябчиков П.А. Морские суда. М., 1959;
Нойкирхен Г. Мореплавание вчера и сегодня: Пер. с нем. Л., 1977;
Допатка Р., Перепечко А. Книга о судах: Пер. с нем. Л., 1981;
Шапиро Л.С. Самые быстрые корабли. 2 изд. Л., 1989;
Бережных О.А. Самые большие корабли: С древнейших времен до наших дней. Л., 1985;
Материалы по истории деревянного судостроения, XVIII—XIX вв. М., 1991;
Шитарев В.С. Паруса над океаном: Из глубины веков — до наших дней. М., 1996;
Макливи Р. Суда на подводных крыльях и воздушной подушке: Пер. с англ.Л., 1981;
Суда и судоходство будущего: Пер. с нем. Л., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
poduszkowiec
м.суднанапаветранайпадушцы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЦЕПЛАХО́Д,
марское або рачное самаходнае судна, рухачы якога прыводзяцца ў дзеянне цеплавым рухавіком (звычайна дызелем). Ц. з газавай турбінайназ. газатурбаходам (з’явіліся ў 1951, гл.Турбаход).
На Ц. магутнасць ад гал.суднавага рухавікана суднавы рухач перадаецца непасрэдна або з дапамогай рэдуктара, часам праз злучальную муфту. У параўнанні з параходам Ц. больш эканамічны (з-за меншага ўдзельнага расходу паліва), мае меншыя габарыты сілавой устаноўкі. Першы Ц. пабудаваны ў Расіі (рачны дызель-электраход «Вандал», 1903). У 1934—35 у СССР створаны Ц. напаветр.падушцы (гл.Суднанапаветранайпадушцы), у 1957 — на падводных крылах (гл.Суднана падводных крылах). Ц. — найб. пашыраны тып сучасных суднаў (больш за 90% усіх трансп. суднаў). На Беларусі выкарыстоўваецца ў рачным транспарце, некаторыя тыпы Ц. выпускаюцца і рамантуюцца на суднабудаўніча-суднарамонтных з-дах (гл.Суднабудаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКРАНАПЛА́Н (ад экран + франц. planer лятаць),
лятальны апарат для палётаў паблізу паверхні зямлі або вады з выкарыстаннем эфекту экрана — пругкай паветранай падушкі, што ўзнікае паміж гэтай паверхняй і крылом апарата. Ад суднанапаветранайпадушцы адрозніваецца выкарыстаннем набягаючага патоку (скараснога напору) паветра, а не напампоўваннем паветра пад днішча.
Экранны эфект дазваляе зменшыць патрэбную магутнасць рухавікоў. Э. маюць нізкаразмешчанае крыло малога падаўжэння і высока паднятае гарыз. апярэнне. Скорасць да 500—550 км/гадз. Першыя Э. створаны ў 1932—35 Т.Карыо (Фінляндыя). Э., здольныя ўзнімацца на адносна вял. вышыню, наз.экраналётамі (з’явіліся ў ЗША у 1960-х г., у СССР у 1973).
Літ.:
Белавин Н.И. Экранопланы. Л., 1977.
Экранапланы: а — па схеме самалёта; б — па схеме лятаючага крыла; 1 — стартавы рухавік; 2 — маршавы (асноўны) рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДНАБУДАВА́ННЕ,
галіна прам-сці, якая займаецца буд-вам і рамонтам суднаў усіх прызначэнняў. Паводле характару вытв-сці суднабуд. прадпрыемствы падзяляюцца на суднабуд. і суднарамонтныя, паводле арг-цыі вытв-сці — на суднабуд. з-ды, суднабуд. і судназборачныя верфі. Пабудова сучаснага стальнога судна ўключае: падрыхтоўку ліставога і профільнага матэрыялу, выразанне дэталяў корпуса, зварку асобных карпусных канструкцый, зборку ў цэхах секцый і блокаў і мантаж з іх корпуса, спуск суднана ваду, наладку і выпрабаванне суднавага абсталявання і судна ў цэлым.
Існавала яшчэ ў Стараж. Егіпце і Кітаі. У сярэднія вякі судны будаваліся ў краінах Міжземнамор’я, Паўн. Еўропы. У 15—16 ст. С. пачало разгортвацца ў Італіі (Венецыя, Генуя, Неапаль), Партугаліі і Іспаніі, пазней — у Англіі, Галандыі, Францыі і інш. У Расіі значна развілося пры Пятру I: пабудаваны верфі ў гарадах Архангельск, Варонеж, Ціхвін і інш., у 1770—80-х г. — у гарадах Херсон, Мікалаеў, Севастопаль. У 19 — пач. 20 ст. суднабуд. і суднарамонтныя з-ды пабудаваны ў гарадах Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Кранштат, Рыга, Адэса, Баку, Уладзівасток і інш. У 1920—30-х г. у працэсе рэканструкцыі суднабуд. прам-сці пабудаваны новыя заводы ў гарадах Камсамольск-на-Амуры, Находка, Мурманск, Поці і інш. Наладжана буд-ва лесавозаў, груза-пасажырскіх, рэфрыжэратарных і наліўных суднаў, пабудаваны ваен. караблі і падводныя лодкі. З 1950-х г. будаваліся судны змешанага плавання, сухагрузныя, скорасныя на падводных крылах, атамныя ледаколы, плывучыя рыбазаводы і інш.Сусв. С. характарызуецца высокай канцэнтрацыяй у невялікай колькасці краін: ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Японія, Швецыя і інш. У большасці з іх судны будуюцца гал. чынам (60—70 %) на экспарт.
На Беларусі са стараж. часоў будавалі ладдзі, лодкі, выдзеўбаныя са ствала дрэва, а таксама баркі (каля Лоева, Мазыра), віціны (Стоўбцы, Новы Свержань), барліны і інш. Першае прадпрыемства па будаванні байдарак і яхтаў з’явілася ў 1785 (Крычаўская суднаверф), у 1884 пабудаваны суднабуд. з-д у Пінску, які выпускаў параходы магутнасцю 240 к.с., карпусы для суднаў і інш. (гл.Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод), у 1900 створаны суднарамонтныя майстэрні ў Віцебску, пазней у Гомелі. У 1918 заснаваны Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод. У 1925 пабудаваны суднарамонтныя майстэрні ў Бабруйску (у 1939 рэканструяваны ў суднарамонтны з-д), у 1929 — Петрыкаўская суднабудаўнічая верф, якая у 1974 рэканструявана ў Петрыкаўскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод, у 1931 Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод і інш. У перадваенныя гады суднабуд. прадпрыемствы Беларусі выпускалі грузапасажырскія і буксірныя паравыя судны, несамаходныя баржы невялікай грузападымальнасці. У 1920—30-я г. ў Пінску будаваліся і ваенныя судны (кананерскія лодкі, катэры і інш.) для польскай Пінскай флатыліі. У Вял.Айч. вайну ўсе з-ды разбураны Да 1950 яны былі адноўлены. У 1960—90-я г. суднабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі выпускалі буксірныя і грузавыя цеплаходы, карпусы суднаў тыпу «рака-мора», пасаж. судны розных мадыфікацый, у т. л.на падводных крылах («Палессе»), несамаходныя баржы, грэйферныя земснарады, брандвахты, плаўэлектрастанцыі і інш. У цяперашні час (2002) рэчыцкі з-д па кантракце з галандскай фірмай выпускае карпусы грунтаадвозных баржаў унутр. плавання, Гомельскі з-д — велікагрузны цеплаход — пляцоўку тыпу «рака-мора». Астатнія прадпрыемствы галіны рамантуюць самаходныя і несамаходныя рачныя судны. Гл. таксама Судна, Суднанапаветранайпадушцы, Суднана падводных крылах.
В.С.Сяліцкі.
Да арт.Суднабудаванне. Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод. Сухагрузны цеплаход-пляцоўка «Надзея». 2002.