судзі́масць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. судзі́масць судзі́масці
Р. судзі́масці судзі́масцей
судзі́масцяў
Д. судзі́масці судзі́масцям
В. судзі́масць судзі́масці
Т. судзі́масцю судзі́масцямі
М. судзі́масці судзі́масцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

судзі́масць, -і, мн. -і, -ей, ж. (спец.).

Вынесены каму-н. судовы прыгавор за ўчыненае злачынства, а таксама прававы вынік, што дзейнічае пасля адбыцця пакарання.

Зняць с.

Злачынец з некалькімі судзімасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

судзі́масць ж., юр. суди́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

судзі́масць, ‑і, ж.

Судовы прыгавор за крымінальнае злачынства, а таксама прававы вынік асуджэння. Зняць судзімасць. Мець дзве судзімасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Судзімасць 10/109

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СУДЗІ́МАСЦЬ у праве,

юрыдычныя вынікі, якія звязаны з вынясеннем абвінаваўчага прыгавору і дзейнічаюць пасля адбывання вінаватым устаноўленага пакарання. С. разглядаецца як абцяжваючая адказнасць, акалічнасць пры ўчыненні новага злачынства. Наяўнасць С. можа пацягнуць пэўныя абмежаванні ў выбары месца пражывання і месца працы. Паводле КК Рэспублікі Беларусь за асуджаным пры пэўных умовах на працягу тэрміну С. можа ажыццяўляцца прафілактычнае назіранне або прэвентыўны нагляд. Тэрміны пагашэння С. ўстаноўлены заканадаўствам з улікам характару ўчыненага злачынства, віду і тэрміну пакарання. Пагашэнне або зняцце С. анулюе ўсе прававыя вынікі, звязаныя з С. Гл. таксама Рэцыдыў злачынстваў.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 15, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

судзі́масць ж. юрыд. Vórstrafe f -, -n;

не мець судзі́масці nicht vórbestraft sein;

ён ма́е дзве судзі́масці er ist zwéimal vórbestraft;

зняць судзі́масць die Vórstrafe tílgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

суди́мость юр. судзі́масць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ХА́БАРНІЦТВА,

атрыманне службовай асобай матэрыяльных каштоўнасцей ці матэрыяльных даброт за ажыццяўленне (або неажыццяўленне) у інтарэсах хабарадавальніка дзеянняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю службовай асобы. КК Рэспублікі Беларусь устанаўлівае адказнасць за атрыманне і дачу хабару і за пасрэдніцтва ў Х. Меры пакарання за Х.: арышт, абмежаванне свабоды на пэўныя тэрміны або пазбаўленне волі да 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю (для хабарніка); штраф, папраўчыя работы, арышт або абмежаванне свабоды на пэўны тэрмін ці пазбаўленне волі да 3 гадоў (для хабарадавальніка). Абцяжваючымі акалічнасцямі для адказнасці хабарніка з’яўляюцца паўторнасць яго дзеянняў, вымаганне хабару, буйны памер хабару, ранейшая судзімасць за Х., адказнае становішча хабарніка і інш. (пазбаўленне волі можа быць павялічана да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці). Паўторнасць дачы хабару, ранейшая судзімасць за Х. узмацняюць адказнасць і хабарадавальніка (пазбаўленне волі ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці). Пасрэдніцтва ў Х. караецца штрафам, арыштам. абмежаваннем свабоды, а пры абцяжваючых акалічнасцях — пазбаўленнем волі ад 3 да 7 гадоў.

Э.​Л.​Кузьмянкова.

т. 16, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

vórbestraft a які́ ма́е судзі́масць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)