суб’екты́ўны, -ая, -ае.

1. Уласцівы толькі гэтаму суб’екту, асобе.

Суб’ектыўнае адчуванне.

2. Прадузяты, пазбаўлены аб’ектыўнасці.

Суб’ектыўная ацэнка.

|| наз. суб’екты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суб’екты́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. суб’екты́ўны суб’екты́ўная суб’екты́ўнае суб’екты́ўныя
Р. суб’екты́ўнага суб’екты́ўнай
суб’екты́ўнае
суб’екты́ўнага суб’екты́ўных
Д. суб’екты́ўнаму суб’екты́ўнай суб’екты́ўнаму суб’екты́ўным
В. суб’екты́ўны (неадуш.)
суб’екты́ўнага (адуш.)
суб’екты́ўную суб’екты́ўнае суб’екты́ўныя (неадуш.)
суб’екты́ўных (адуш.)
Т. суб’екты́ўным суб’екты́ўнай
суб’екты́ўнаю
суб’екты́ўным суб’екты́ўнымі
М. суб’екты́ўным суб’екты́ўнай суб’екты́ўным суб’екты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суб’екты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. суб’екты́ўны суб’екты́ўная суб’екты́ўнае суб’екты́ўныя
Р. суб’екты́ўнага суб’екты́ўнай
суб’екты́ўнае
суб’екты́ўнага суб’екты́ўных
Д. суб’екты́ўнаму суб’екты́ўнай суб’екты́ўнаму суб’екты́ўным
В. суб’екты́ўны (неадуш.)
суб’екты́ўнага (адуш.)
суб’екты́ўную суб’екты́ўнае суб’екты́ўныя (неадуш.)
суб’екты́ўных (адуш.)
Т. суб’екты́ўным суб’екты́ўнай
суб’екты́ўнаю
суб’екты́ўным суб’екты́ўнымі
М. суб’екты́ўным суб’екты́ўнай суб’екты́ўным суб’екты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суб’екты́ўны в разн. знач. субъекти́вный;

с. ідэалі́зм — субъекти́вный идеали́зм;

с. по́гляд — субъекти́вный взгляд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы; уласцівы толькі дадзенай асобе. Суб’ектыўны метад у філасофіі. Суб’ектыўная ацэнка.

2. Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін. Суб’ектыўныя прычыны. Суб’ектыўныя перажыванні. // Прадузяты, знарочысты. Суб’ектыўныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суб’екты́ўны subjektiv [-´ti:f];

суб’екты́ўны ідэалі́зм філас. subjektíver [-vər] Idealísmus

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

суб’екты́ўны

(лац. subiectivus)

1) асабісты, уласцівы толькі пэўнай асобе;

2) прадузяты, неаб’ектыўны (напр. с-ая ацэнка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

суб’екты́ўны

(лац. subjectivus = які далучаецца)

1) уласцівы толькі дадзенай асобе, асабісты (напр. с-ыя перажыванні);

2) небесстаронні, прадузяты (проціл. аб’ектыўны 2).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СУБ’ЕКТЫ́ЎНЫ ІДЭАЛІ́ЗМ,

філасофскі кірунак, прадстаўнікі якога лічаць суб’ектыўнае першасным у адносінах да аб’ектыўнага і адмаўляюць незалежнасць навакольнай рэчаіснасці ад волі і свядомасці суб’екта; адзін з асн. відаў ідэалізму.

т. 15, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУБ’ЕКТЫ́ЎНЫ ФА́КТАР у гісторыі,

паняцце матэрыяліст. філасофіі, якое абазначае дзейнасць суб’ектаў гіст. працэсу (народы, нацыі, саслоўі, класы, сац. і рэліг. рухі, партыі, асобы), накіраваную на захаванне ці змену пэўнага стану грамадства. Разам з паняццем аб’ектыўнага фактара (пэўныя гіст. ўмовы грамадскага развіцця) раскрывае змест дыялект. заканамернасці, згодна з якой людзі ствараюць сваю гісторыю самі, але з улікам канкрэтных абставін, што склаліся незалежна ад волі суб’ектаў. У гісторыі адыгрывае адносна самаст. ролю, але абмежаваную аб’ектыўным кантэкстам гіст. падзей. Аб’ектыўныя адносіны і ўмовы акрэсліваюць гал. кірункі дзеяння С.ф. і ўплываюць на яго вынікі. Адрозніваюць узроўні (масавы, класавы, нац., асабісты) і формы праяўлення (паліт., ідэалагічная, арганізацыйная) С.ф. У пераломныя моманты гісторыі ён у стане аказаць уплыў на змест і накіраванасць грамадскіх пераўтварэнняў і рэформ. З пашырэннем уплыву С.ф. расце адказнасць суб’ектаў гіст. працэсу. што звязана з наяўнасцю ў распараджэнні вузкіх груп людзей сродкаў, якія могуць стварыць пагрозу цэлым народам ці ўсяму чалавецтву (гл. Тэрарызм). Крытэрыі гэтай адказнасці — імкненне да ўсеагульнага дабра, адэкватнае разуменне нар., нац. і дзярж. інтарэсаў, падпарадкаванне грамадз. дысцыпліне і ўсведамленне супадзення намаганняў усіх народаў па забеспячэнні справядлівых і гуманных умоў свайго існавання.

В.​І.​Боўш.

т. 15, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)