субліма́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. субліма́цыя
Р. субліма́цыі
Д. субліма́цыі
В. субліма́цыю
Т. субліма́цыяй
субліма́цыяю
М. субліма́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

субліма́цыя ж., хим., психол. сублима́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сублімацыя, гл. Узгонка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

субліма́цыя, ‑і, ж.

1. У хіміі — пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, мінаючы вадкі.

2. У метэаралогіі — пераход вадзяной пары ў атмасферы непасрэдна ў цвёрды стан, мінаючы вадкую фазу.

[Ад лац. sublimare — высока паднімаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сублімацыя,

псіхалагічны тэрмін.

т. 15, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сублімацыя,

пераход рэчыва з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны.

т. 15, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

субліма́цыя ж. хім., тс. перан. Sublimatin f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

субліма́цыя

(лац. sublimatio = падніманне)

пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, абмінаючы вадкі (проціл. дэсублімацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

субліма́цыя

(лац. sublimatio = падніманне)

1) пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, абмінаючы вадкі;

2) пераключэнне ніжэйшых, пераважна сексуальных пабуджэнняў на высокія, інтэлектуальна і сацыяльна карысныя мэты.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сублима́ция хим., психол. субліма́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)