СУБЛІМА́ЦЫЯ (ад
пераход рэчыва з цвёрдага стану непасрэдна (без плаўлення) у газападобны; адзін з фазавых пераходаў I роду.
Адбываецца з паглынаннем цеплаты пры т-рах і ціску, ніжэйшых за т-ру і ціск трайнога пункта рэчыва. Падпарадкоўваецца агульным законам выпарэння. Працэс, адваротны С. — кандэнсацыя цвёрдага рэчыва з газавай фазы (дэсублімацыя), адбываецца на цвёрдых паверхнях або ў аб’ёме газавай фазы з выдаленнем цвёрдага рэчыва ў выглядзе часцінак аэразолю. Выкарыстоўваюць для абязводжвання (сублімацыйная сушка) у вытв-сці капрону, лаўсану і поліэтылену, пры атрыманні антыбіётыкаў,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)