СТЭ́ПАВЫЯ СПО́ДКІ, западзіны,

акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Дыяметр дзесяткі, радзей сотні метраў, глыб. да некалькіх метраў. Трапляюцца на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрасах, па адным і групамі. Паводле паходжання вылучаюць С.с. дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя. Расліннасць лугавая ці балотная, па краях травяністыя бярозавыя згуртаванні, на дне часам утвараюцца вадаёмы ці балоты.

т. 15, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТЭ́ПАВЫЯ ЗО́НЫ,

прыродныя геагр. зоны ўмераных і субтрапічных паясоў Паўн. і Паўд. паўшар’яў з пераважаннем у ландшафтах стэпаў. Размешчаны ў Еўразіі, Паўн. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі. Натуральныя ландшафты С.з., дзе пераважала стэпавая травяністая расліннасць, амаль зніклі (б.ч. тэрыторыі С.з. ўмеранага пояса разарана, у субтрапічным поясе пашыраны арашальнае земляробства і пашавая жывёлагадоўля). Клімат засушлівы (выпаральнасць на 300—500 мм перавышае гадавую суму ападкаў), з няўстойлівым увільгатненнем, з перапынкам (ва ўмераным поясе) або запавольваннем (у субтрапічным поясе) вегетацыі раслін зімой. Лета гарачае (т-ра паветра 20—25 °C), моцныя вятры, засухі. Ва ўмераным поясе зімой сярэднія т-ры паветра адмоўныя (месцамі ніжэй за -20 °C), утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва; у субтрапічным поясе зіма мяккая, бясснежная, з дадатнымі т-рамі (вышэй за 5 °C). Ападкаў 200—450 мм за год, да 600 мм у субтрапічным поясе. Велічыня сонечнай радыяцыі на паверхні 500—580 кДж/см² (120—140 ккал/см²) за год, да 790 кДж/см² (140—180 ккал/см²) у субтрапічным поясе. Паверхневы сцёк нязначны, рэкі малаводныя, часта перасыхаюць. Захавана натуральная расліннасць — засуха- і марозаўстойлівыя травяністыя расліны з пераважаннем дзернавінных злакаў, участкі кусцікавых, па далінах рэк галерэйныя лясы. Глебы пладародныя (чарназёмы, цёмна-каштанавыя і каштанавыя ва ўмераным поясе, карычневыя і шэра-карычневыя, месцамі засоленыя — у субтрапічным). На разараных тэрыторыях пашырана эрозія глеб. У гарах няпоўны аналаг С.з. — стэпавыя вышынныя паясы. Прыродныя ўмовы і клімат спрыяльныя для жыцця людзей. У сельскай гаспадарцы С.з. пераважае вырошчванне збожжавых і тэхн. культур; развіта жывёлагадоўля. Пра расл. і жывёльны свет гл. ў арт. Стэп.

В.​С.​Аношка.

т. 15, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

характарызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; незак.

Мець якія-н. характэрныя рысы.

Стэпавыя раёны характарызуюцца сухім кліматам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэ́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стэ́павы стэ́павая стэ́павае стэ́павыя
Р. стэ́павага стэ́павай
стэ́павае
стэ́павага стэ́павых
Д. стэ́паваму стэ́павай стэ́паваму стэ́павым
В. стэ́павы (неадуш.)
стэ́павага (адуш.)
стэ́павую стэ́павае стэ́павыя (неадуш.)
стэ́павых (адуш.)
Т. стэ́павым стэ́павай
стэ́паваю
стэ́павым стэ́павымі
М. стэ́павым стэ́павай стэ́павым стэ́павых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

высакаго́рна-стэ́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. высакаго́рна-стэ́павы высакаго́рна-стэ́павая высакаго́рна-стэ́павае высакаго́рна-стэ́павыя
Р. высакаго́рна-стэ́павага высакаго́рна-стэ́павай
высакаго́рна-стэ́павае
высакаго́рна-стэ́павага высакаго́рна-стэ́павых
Д. высакаго́рна-стэ́паваму высакаго́рна-стэ́павай высакаго́рна-стэ́паваму высакаго́рна-стэ́павым
В. высакаго́рна-стэ́павы (неадуш.)
высакаго́рна-стэ́павага (адуш.)
высакаго́рна-стэ́павую высакаго́рна-стэ́павае высакаго́рна-стэ́павыя (неадуш.)
высакаго́рна-стэ́павых (адуш.)
Т. высакаго́рна-стэ́павым высакаго́рна-стэ́павай
высакаго́рна-стэ́паваю
высакаго́рна-стэ́павым высакаго́рна-стэ́павымі
М. высакаго́рна-стэ́павым высакаго́рна-стэ́павай высакаго́рна-стэ́павым высакаго́рна-стэ́павых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

го́рна-стэ́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рна-стэ́павы го́рна-стэ́павая го́рна-стэ́павае го́рна-стэ́павыя
Р. го́рна-стэ́павага го́рна-стэ́павай
го́рна-стэ́павае
го́рна-стэ́павага го́рна-стэ́павых
Д. го́рна-стэ́паваму го́рна-стэ́павай го́рна-стэ́паваму го́рна-стэ́павым
В. го́рна-стэ́павы (неадуш.)
го́рна-стэ́павага (адуш.)
го́рна-стэ́павую го́рна-стэ́павае го́рна-стэ́павыя (неадуш.)
го́рна-стэ́павых (адуш.)
Т. го́рна-стэ́павым го́рна-стэ́павай
го́рна-стэ́паваю
го́рна-стэ́павым го́рна-стэ́павымі
М. го́рна-стэ́павым го́рна-стэ́павай го́рна-стэ́павым го́рна-стэ́павых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лу́гава-стэ́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лу́гава-стэ́павы лу́гава-стэ́павая лу́гава-стэ́павае лу́гава-стэ́павыя
Р. лу́гава-стэ́павага лу́гава-стэ́павай
лу́гава-стэ́павае
лу́гава-стэ́павага лу́гава-стэ́павых
Д. лу́гава-стэ́паваму лу́гава-стэ́павай лу́гава-стэ́паваму лу́гава-стэ́павым
В. лу́гава-стэ́павы (неадуш.)
лу́гава-стэ́павага (адуш.)
лу́гава-стэ́павую лу́гава-стэ́павае лу́гава-стэ́павыя (неадуш.)
лу́гава-стэ́павых (адуш.)
Т. лу́гава-стэ́павым лу́гава-стэ́павай
лу́гава-стэ́паваю
лу́гава-стэ́павым лу́гава-стэ́павымі
М. лу́гава-стэ́павым лу́гава-стэ́павай лу́гава-стэ́павым лу́гава-стэ́павых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пусты́нна-стэ́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пусты́нна-стэ́павы пусты́нна-стэ́павая пусты́нна-стэ́павае пусты́нна-стэ́павыя
Р. пусты́нна-стэ́павага пусты́нна-стэ́павай
пусты́нна-стэ́павае
пусты́нна-стэ́павага пусты́нна-стэ́павых
Д. пусты́нна-стэ́паваму пусты́нна-стэ́павай пусты́нна-стэ́паваму пусты́нна-стэ́павым
В. пусты́нна-стэ́павы (неадуш.)
пусты́нна-стэ́павага (адуш.)
пусты́нна-стэ́павую пусты́нна-стэ́павае пусты́нна-стэ́павыя (неадуш.)
пусты́нна-стэ́павых (адуш.)
Т. пусты́нна-стэ́павым пусты́нна-стэ́павай
пусты́нна-стэ́паваю
пусты́нна-стэ́павым пусты́нна-стэ́павымі
М. пусты́нна-стэ́павым пусты́нна-стэ́павай пусты́нна-стэ́павым пусты́нна-стэ́павых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

облеси́ть сов. аблясі́ць;

облеси́ть степны́е райо́ны аблясі́ць стэ́павыя раёны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэ́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стэпу, заняты стэпамі. Стэпавыя прасторы. □ Тысяча камсамольцаў Беларусі накіроўваюцца ў леспрамгас, каб забяспечыць Данбас і іншыя гарады стэпавых раёнаў драўнінай. Дзенісевіч. // Які знаходзіцца, размешчаны ў стэпе. Стэпавая дарога. // Які жыве або расце ў стэпах. Стэпавы кавыль. Стэпавыя птушкі. // Такі, як у стэпе, уласцівы стэпу. Стэпавае паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)