СТЭ́НТАРЫ род раснічных інфузорый, гл. Трубачы.

т. 15, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стэ́нтар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стэ́нтар стэ́нтары
Р. стэ́нтара стэ́нтараў
Д. стэ́нтару стэ́нтарам
В. стэ́нтара стэ́нтараў
Т. стэ́нтарам стэ́нтарамі
М. стэ́нтары стэ́нтарах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ТРУБАЧЫ́, стэнтары (Stentor),

род прасцейшых кл. раснічных інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: звычайны (S.polymorphus) і блакітны (S.coerulus). Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.

Даўж. да 1 мм. Цела лейкападобнае. расшыранае на пярэднім канцы. укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам (дзяленне папалам) і палавым (кан’югацыя). Кормяцца дробнымі арган. рэшткамі, бактэрыямі. водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай ч. цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца ўвесь арганізм. Біял. меліяратары.

т. 15, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)