Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сты́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які астыў, стаў халодным. Лезці на камбайн было нязручна: боты саслізгвалі з круглых поручняў, і Юхневіч ледзь не зваліўся далоў; стылае жалеза непрыемна апякала далоні.Савіцкі.На [Ледзю] дыхнула гарачынёй, вільгаццю, вострым пахам фармовачнай зямлі і стылага чыгуну.Карпаў.// Халодны, сцюдзёны. Мігаюць іскры белага агню, У твар сячэ сустрэчны вецер стылы.Грахоўскі.Сінее скрозь маўклівы стылы снег.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сты́лыразм kalt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сты́лы ‘халодны’ (Сцяшк. Сл.; чач., ЖНС), ‘застылы, скачанелы, мёртвы’ (ТС, Пятк. 2, Растарг.). Дзеепрыметнік ад стыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каміна́р, ‑а, м.
Чысцільшчык комінаў. [Марціну Когуту] даводзілася не толькі рамантаваць коміны, але і чысціць іх. Такой справай ён займаўся далей ад сваёй вёскі, бо гэта работа была не ганаровая. Камінар!Чарнышэвіч.Будзе чысціць камінар Стылы комін важна, Каб не ўзнік пажар, — Абмяце ён сажу.Блатун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стыльцы́ ‘дранікі з алеем’, ‘халодная бульба’ (Касп.). Гл. стульцы ‘тс’; не выключана збліжэнне з стылы ‘халодны, застылы’, гл. Лутавінава (Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38) хацела б бачыць тут старую варыянтнасць кораня сту‑/сты‑ (гл. студзіць, стыць), захаваную на паўночна-заходняй перыферыі ўсходніх славян.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стыць, сты́нуць ‘станавіцца халодным, астываць’, ‘мерзнуць, замярзаць на холадзе’ (ТСБМ, Нас., Варл., Др.-Падб.; віл., Сл. ПЗБ), ‘застываць’ (віл., Сл. ПЗБ), сты́лы ‘застылы, мёртвы’ (ТС), ‘халодны’, ‘абрыдлы’ (Нас.). Параўн. укр.сти́ти, сти́нути, рус.стыть, сты́нуть, ст.-польск.stydnąć, чэш.stydnouti, славац.stydnúť, серб.-ц.-слав.устынути, балг.сти́на ‘станавіцца халодным, астываць’; мяркуюць, што гэта новаўтварэнне ад *stydnǫti, якое звязана чаргаваннем галосных з прасл.*studъ, *studa ‘холад’, студзіць (гл.), параўн. стыд. Гл. Міклашыч, 327; Фасмер, 3, 789; Голуб-Копечны, 360; ЕСУМ, 5, 416. Сюды ж стынь ‘сцюжа, холад’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стыль1 ‘драўляны калок, якім замацоўваюць бярвенні ў сцяне зруба’ (Сцяшк.), стыль, штыль ‘шост, пры дапамозе якога кіруюць паромам; багор для сартыроўкі бярвенняў пры сплаве’ (Маслен.). З ням.Stil ‘ручка, дзяржанне’ праз польск.styl ‘тс’; параўн. Брукнер, 524.
Стыль3 ‘спосаб, характар пісьма, творчасці і інш.’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). Запазычанне з франц.style ‘тс’ праз польск.styl ‘тс’ ці рус.стиль ‘тс’; паходзіць ад лац.stilus ‘завостраны калок; кіёчак для пісання на васковай дошчачцы; спосаб выкладання, пісьма’. Гл. Брукнер, 524; Фасмер, 3, 760.