Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стулі́цца, стулюся, стулішся, стуліцца; зак.
1. Скурчыцца, сагнуцца. Турок прысеў, стуліўся, але капітан зараз жа гучным шэптам гукнуў яму: — Давай сюды!Быкаў.А ле Лясніцкі заўважыў, што пад гэтым поглядам Раіса Андрэеўна неяк недалужна стулілася, зрабілася раптам маленькай і вінаватай.Зарэцкі.// Сабрацца разам, згрупавацца. [Соня, Люба і Антон] збочылі пад купчастую бярозу, прыселі, стуліліся ў купку і прыгнулася.Пальчэўскі.
2. Шчыльна сціснуцца, заплюшчыцца (пра губы, вочы і пад.). [Бацька] хацеў яшчэ штосьці пажартаваць, але пабачыў, як дачка змянілася ў твары, губы шчыльна стуліліся.Грамовіч.— Мой муж? — ужо зусім слабым голасам прашаптала .. [Прузына]. — У турме, паночку. — У турме?! — вусны секвестратара адразу ж стуліліся, усмешка знікла.Каліна.
3.Разм. Схавацца дзе‑н., за што‑н. ад каго‑н. Прыдаўшы сабе смеласці,.. [Панця] вырашыў падысці да самай дарогі, стуліцца там ля крайняй хаты (здаецца, ля плота ёсць лавачка) і паслухаць, пацікаваць зблізку.Кулакоўскі.//перан. Прытуліцца, схавацца. Мястэчка стулілася ў мроку. Бязлюдныя плошчы, двары.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стулі́цца, сту́львацца (ад холадуі г. д.) zusámmenschrumpfen vi (s);
2.разм. (схавацца) sich verstécken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
самкну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.
1. Злучыцца, стаць шчыльным.
Шарэнгі самкнуліся.
2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыцца, стуліцца.
Вусны самкнуліся.
|| незак.змыка́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сту́льванне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. стульваць — стуліць і стульвацца — стуліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.дастуліцца.
2.Зал.да стульваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стулі́ць ‘шчыльна злучыць, скласці’ (ТСБМ), ‘сціснуць’: стуліць губы ‘змоўкнуць’ (Сл. нар. фраз.), стулі́цца ‘згорбіцца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Да туліць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцяцю́рыцца ’сціснуцца, стуліцца, скурчыцца’ (Барад., Сл. ПЗБ), сцюцю́рыцца, сцюцюрэ́цца ’тс’ і ’зажурыцца, сцішыцца, замоўкнуць, заспакоіцца’ (Варл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад цяцера, гл.