студзё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. студзё́ны студзё́ная студзё́нае студзё́ныя
Р. студзё́нага студзё́най
студзё́нае
студзё́нага студзё́ных
Д. студзё́наму студзё́най студзё́наму студзё́ным
В. студзё́ны (неадуш.)
студзё́нага (адуш.)
студзё́ную студзё́нае студзё́ныя (неадуш.)
студзё́ных (адуш.)
Т. студзё́ным студзё́най
студзё́наю
студзё́ным студзё́нымі
М. студзё́ным студзё́най студзё́ным студзё́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

студзёны обл. холо́дный, студёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцюдзёны ’халодны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шн., Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Ян., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел. стюденое, сʼтюдены (XVI ст.). Адзначаецца побач з стѫдено, студене (гл. студзень1) у старабеларускіх помніках і сучасных гаворках — студзёны ’тс’ (ЛА, 2), на думку Карскага (1, 350), з’яўляецца вынікам другаснага памякчэння т пры стараж.-рус. студеныи ’халодны’, прасл. *studenъ(jь) ’тс’. Сюды ж сцюдзёнка ’халодная вада’ (Нас., Нік., Оч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Студзі́ць ‘рабіць халодным, астужаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘ліхаманіць’ (Байк. і Некр.), ‘халадзіць, марозіць’ (баран., Сл. ПЗБ), студзі́цца ‘астуджвацца, ахалоджвацца’ (ТСБМ, Бяльк.), студзёны ‘халодны’ (Бяльк.), студзёна ‘холадна’ (Бяльк., Мат. Маг.). Параўн. укр. студи́ти, рус. студи́ть, польск. studzić, в.-луж. studzić, н.-луж. stuźiś, чэш. studiti ‘студзіць’, славац. studiť, серб.-харв. сту́дити, сту́дјети ‘быць халодным’, славен. stúditi ‘адносіцца з агідай’, балг. студя, макед. студи ‘астуджаць; халадаць’. Прасл. *studiti ‘рабіць халодным, астужваць’. Шустар-Шэўц (1369–1370), Бязлай (3, 337) дзеяслоў лічаць вытворным ад прасл. *studъ, *studa ‘холад’, параўн. укр. дыял. сту́да ‘холад’, студ ‘сорам’, рус. дыял. сту́да, студь ‘холад’, студ ‘сорам, знявага’, польск. ostuda ‘прастуда’, чэш., славац. stud ‘сорам’, серб.-харв. сту̑д ‘холад’, славен. stȗd ‘агіднасць’, балг., макед. студ ‘холад, мароз’, ст.-слав. стоудъ ‘сорам, ганьба’. Борысь (585) выводзіць з *stydnǫti (гл. стыць) з чаргаваннем галосных у корані ŭ/ou/y/u. Параўноўваецца з ст.-інд. tudáti, tundatē ‘штурхае, коле, джаліць’, tōdas ‘той, хто дасаліць’, tōdas ‘укол’, лац. tundō, tutudā, tū(n)sum, tundere ‘біць, калаціць, удараць’, гоц. stautan ‘штурхаць’ і інш., гл. Бернекер, IF, 10, 154. Славянскую дзеяслоўную аснову *stud‑ узводзяць да і.-е. *stou‑, *stū‑ ‘стаяць’ і звязваюць з стыгнуць (гл.) і роднаснымі (Младэнаў, 614; Бязлай, там жа) аналагічна да і.-е. nomen actionis *stou̯do‑s. Параўн. стыд. Гл. яшчэ з аглядам літ-ры Фасмер, 3, 786–787; а таксама Махэк₂, 589–590; ЕСУМ, 5, 456–457.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)