Студзеньскае паўстанне 1863, гл. Паўстанне 1863—64

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сту́дзеньскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сту́дзеньскі сту́дзеньская сту́дзеньскае сту́дзеньскія
Р. сту́дзеньскага сту́дзеньскай
сту́дзеньскае
сту́дзеньскага сту́дзеньскіх
Д. сту́дзеньскаму сту́дзеньскай сту́дзеньскаму сту́дзеньскім
В. сту́дзеньскі (неадуш.)
сту́дзеньскага (адуш.)
сту́дзеньскую сту́дзеньскае сту́дзеньскія (неадуш.)
сту́дзеньскіх (адуш.)
Т. сту́дзеньскім сту́дзеньскай
сту́дзеньскаю
сту́дзеньскім сту́дзеньскімі
М. сту́дзеньскім сту́дзеньскай сту́дзеньскім сту́дзеньскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блі́скаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.

1. Маленькія блішчастыя бляшкі, прызначаныя для ўпрыгожвання адзення. Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі. В. Вольскі.

2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго‑н.; іскры. Сонечныя бліскаўкі. □ У небе ззяла халоднае студзеньскае сонца, снег пераліваўся казачнымі бліскаўкамі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЕНЕ́ВІЧ ((Kieniewicz) Стафан) (20.9.1907, в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.5.1992),

польскі гісторык. Акад. Польскай АН (1969). Скончыў Пазнанскі ун-т. З 1937 працаваў у Скарбовым архіве ў Варшаве. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у падп. барацьбе Арміі Краёвай. У час Варшаўскага паўстання 1944 паранены, зняволены ў канцлагеры Дахаў. У 1946—77 выкладаў у Варшаўскім ун-це.

Даследаваў гісторыю барацьбы Польшчы за незалежнасць у канцы 18—19 ст., грамадскіх рухаў 19 ст., развіцця польск. нац. самасвядомасці, гісторыю Варшавы. Аўтар манаграфій «Адам Сапега (1828—1903)» (1939), «Польская рэвалюцыя 1846 г.» (1950), «Легіён Міцкевіча, 1848—1849» (1957), «Брусельскі самотнік: Аповесць пра Іаахіма Лялевеля» (2-е выд., 1960). Паўстанню 1863—64 прысвечаны кнігі «Студзеньскае паўстанне» (2-е выд., 1983), «Дарашэвічы 1863» (1986) і інш.

В.С.Пазднякоў.

т. 8, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)