стрэ́ліць гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́ліць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. стрэ́лю стрэ́лім
2-я ас. стрэ́ліш стрэ́ліце
3-я ас. стрэ́ліць стрэ́ляць
Прошлы час
м. стрэ́ліў стрэ́лілі
ж. стрэ́ліла
н. стрэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. стрэ́ль стрэ́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час стрэ́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стрэ́ліць сов. вы́стрелить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. Зрабіць выстрал; выстраліць. Сяржант ускінуў угару карабін, умомант прыцэліўся і стрэліў. Чорны. Вартавы ляснуў затворам і стрэліў. Гроднеў. // Разм. Хутка паляцець. Кавалеўскі ўлажыў муштук у левую далонь, стукнуў па ёй правай і акурак стрэліў далёка на падлогу. Чарнышэвіч.

2. перан. Утварыць рэзкі, адрывісты гук, падобны па выстрал. На патэльні гучна стрэліла сала. Асіпенка. // Выкінуць, выштурхнуць з сілай іскры, дым і пад., утварыўшы пры гэтым рэзкія адрывістыя гукі. Электрапеч вохкнула і стрэліла доўгімі іскрамі. Карпаў. // чым. Разм. Утварыць адрывісты прарэзлівы гук, ляснуўшы чым‑н. Стрэліць пугай.

3. безас. Разм. Закалоць (пра адчуванне вострага імгненнага болю). Раптам дзяўчыне стрэліла ў галаву, што яна ад плачу змянілася ў твары. Карпюк. Прыўзняў [Андрэй] рукі — цэлыя, паспрабаваў варухнуць нагамі — божухна! — гэткі боль абпаліў, што ажно ў [галаву] стрэліла. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́ліць scheßen* vi (у каго-н., што-н. auf A); inen Schuss bgeben*;

стрэ́ліць са стрэ́льбы ein Gewhr bfeuem

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́стрелить сов. стрэ́ліць, вы́страліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́хнуць², -ну, -неш, -не; ча́хнуў, -нула; -ні; зак. (разм.).

Гучна стрэліць, ударыць і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́страліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

Тое, што і стрэліць.

|| незак. выстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bfeuern

vt стрэ́ліць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)