стрымгало́ў, прысл.
Вельмі хутка, імкліва, кулём.
С. пабегчы па вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стрымгало́ў
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| стрымгало́ў |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
стрымгало́ў нареч. стремгла́в, о́прометью, сломя́ го́лову
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стрымгало́ў, прысл.
Вельмі хутка, імкліва, кулём. Выскаквалі з двароў дзеці, стрымгалоў кідаліся да калёс, крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрымгало́ў прысл. разм. Hals über Kopf; jählings; kopfüber
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Стрымгало́ў ‘вельмі хутка, імкліва’ (ТСБМ), ‘потырч’ (Некр. і Байк.), стромгало́ў ‘тс’ (Скарбы), стромголо́ў ‘тс’ (ТС), стрымя́ галаву́ ‘тс’ (Нас.). Укр. стрімголо́в ‘хутка; уніз галавою’, рус. стремглав (з ц.-слав.), ц.-слав. стрьмглавъ, стрьмоглавъ, серб.-харв. stȑmoglav ‘кулём, уніз галавой’, славен. strmoglav ‘тс’, макед. стрмоглаво ‘ўніз галавой, імкліва’, ст.-слав. стрьмоглавь ‘уніз, упярод галавой’. Да стромы і галава; рэканструкцыя першаснай формы няпэўная: прыслоўе *strьmo + *golvь (В. скл. адз. л.) або *strьmьgolvь, дзе *strьmь — імператыў ад дзеяслова *strьmiti, гл. страміць (Новое в рус. этим., 223). Гл. таксама Фасмер, 3, 775; ЕСУМ, 5, 445–446. Параўн. строматыч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кулём, прысл. (разм.).
1. Імкліва, перакульваючыся цераз галаву.
Паляцець к. з гары.
2. Стрымгалоў.
Кінуцца к. за кім-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
о́прометью нареч. кулём, стрымгало́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стремгла́в нареч. стрымгало́ў, як мага́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
hotfoot2 [ˈhɒtfʊt] adv. ху́тка, паспе́шліва; стрымгало́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)