Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стрые́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
стрые́чны |
стрые́чная |
стрые́чнае |
стрые́чныя |
| Р. |
стрые́чнага |
стрые́чнай стрые́чнае |
стрые́чнага |
стрые́чных |
| Д. |
стрые́чнаму |
стрые́чнай |
стрые́чнаму |
стрые́чным |
| В. |
стрые́чны (неадуш.) стрые́чнага (адуш.) |
стрые́чную |
стрые́чнае |
стрые́чныя (неадуш.) стрые́чных (адуш.) |
| Т. |
стрые́чным |
стрые́чнай стрые́чнаю |
стрые́чным |
стрые́чнымі |
| М. |
стрые́чным |
стрые́чнай |
стрые́чным |
стрые́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
стрые́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Збратдзеці ’дваюрадныя стрыечныя браты, сёстры’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Зрашчэнне дакладна перадае значэнне (стрый — брат бацькі): дзеці братоў. З‑, відаць, указвае на паходжанне, брат можна тлумачыць як стары р. скл. мн. л. слова брат (’з братоў дзеці’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАСЛЕ́ДНІКІ, спадчыннікі, спадкаемцы,
асобы, якія атрымалі спадчыну або маюць права на яе атрыманне. Адрозніваюць Н. па законе і па завяшчанні. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Н. паводле закону (Н. 1-й чаргі) з’яўляюцца: у роўных долях дзеці (у т. л. ўсыноўленыя), муж (жонка) і бацькі (усынавіцелі) памерлага, унукі і праўнукі (калі на час адкрыцця спадчыны няма ў жывых таго з іх бацькоў, які быў бы Н.), родныя браты і сёстры, дзяды і бабкі (Н. 2-й чаргі); родныя дзядзькі і цёткі, пляменнікі і пляменніцы, стрыечныя браты і сёстры (Н. 3-й чаргі); прадзеды і прабабкі, усе інш. сваякі да пятай ступені роднасці ўключна (Н. 4-й чаргі). Кожны грамадзянін можа пакінуць па завяшчанні сваю маёмасць або частку яе адной або некалькім асобам, якія ўваходзяць або не ўваходзяць у кола Н. паводле закону, а таксама дзяржаве ці асобным арг-цыям. Завяшчальнік можа ў завяшчанні пазбавіць права на спадчыну аднаго, некалькіх або ўсіх Н. паводле закону, за выключэннем непаўналетніх або непрацаздольных дзяцей, бацькоў і ўтрыманцаў.
Г.А.Маслыка.
т. 11, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)