стрые́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стрые́чны стрые́чная стрые́чнае стрые́чныя
Р. стрые́чнага стрые́чнай
стрые́чнае
стрые́чнага стрые́чных
Д. стрые́чнаму стрые́чнай стрые́чнаму стрые́чным
В. стрые́чны (неадуш.)
стрые́чнага (адуш.)
стрые́чную стрые́чнае стрые́чныя (неадуш.)
стрые́чных (адуш.)
Т. стрые́чным стрые́чнай
стрые́чнаю
стрые́чным стрые́чнымі
М. стрые́чным стрые́чнай стрые́чным стрые́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стрые́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны.

Стрыечная сястра (дачка цёткі ці дзядзькі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрые́чны двою́родный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрые́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрые́чны:

стрые́чны брат Vtter m -s, -n, Cousin [ku´zɛ̃:] m -s, -s;

стрые́чная сястра́ Kusne f -, -n, Cousne [ku-] f -, -n Bse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Стрые́чны ‘які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дачок; дваюрадны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Янк. Мат., Пан., Сл. ПЗБ), ‘траюрадны’ (швянч., Сл. ПЗБ), стрэ́чны ‘дваюрадны’ (Скарбы, Чуд.), стрі́ечный ‘дзядзькаў сын, дачка’ (Бяльк.), стрые́шный ‘тс’ (Нас.), стрые́чная ‘жонка дваюраднага брата’ (Яруш.), стрые́чка ‘дваюрадная сястра’ (Нас., Байк. і Некр.). Ад стрый (гл.), параўн. ст.-бел. стрыеве ‘дваюрадныя па лініі маці’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. Шаўр, Etymologie, 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дваю́радны, -ая, -ае.

Тое, што і стрыечны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́чны², -ая, -ае.

Тое, што і стрыечны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двою́родный стрые́чны, дваю́радны;

двою́родный брат стрые́чны (дваю́радны) брат;

двою́родная сестра́ стрые́чная (дваю́радная) сястра́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

first cousin [ˌfɜ:stˈkʌzn] n. стрые́чны брат; стрые́чная сястра́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)