стрыгу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Аднагадовае жарабя, якому звычайна падстрыгаюць грыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыгу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стрыгу́н стрыгуны́
Р. стрыгуна́ стрыгуно́ў
Д. стрыгуну́ стрыгуна́м
В. стрыгуна́ стрыгуно́ў
Т. стрыгуно́м стрыгуна́мі
М. стрыгуне́ стрыгуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стрыгу́н, -на́ м. (годовалый жеребёнок) стригу́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрыгу́н, ‑а, м.

Аднагадовае жарабя, якому звычайна падстрыгаць грыву. [Пракоп:] — Конь мне прыйшоўся, а .. [сыну] — стрыгун. Баранавых. // перан. Разм. Падлетак. — Ну, а па фурманку ты гэтага стрыгуна свайго заўтра падашлеш, — ківаў .. [брыгадзір] на Якіма, трымаючыся за клямку. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыгу́н м,

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стригу́н стрыгу́н, -на́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрыгуно́к, ‑нка, м.

Тое, што і стрыгун. Гэтага Тромб не баяўся, ён помніў, як ляскалі пугі на выпасе чыстакроўных коней, дзе ён бегаў стрыгунком. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкано́гі, ‑ая, ‑ае.

З тонкімі нагамі або ножкай (ножкамі). Танканогі бусел. □ [Сабіна:] — Але быў у бацькі конь — стройны, танканогі, увесь у яблыкі, Стрыгун. Ракітны. Дзынкалі пчолы, прысядаючы і выгінаючыся на буйных кветках канюшыны, хаваючыся ў венчыках танканогіх званочкаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

годова́лый аднагадо́вы;

годова́лый жеребёнок стрыгу́н, -на м., пярэ́зімак, -мка м.;

годова́лый телёнок вы́пустак, -тка м., пярэ́зімак, -мка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

yearling

[ˈjɪrlɪŋ]

1.

n.

аднагадо́вая жывёліна, гадаві́к -а́ m.

2.

adj.

аднагадо́вы

a yearling colt — стрыгу́н -а́ m., пярэ́зімак, перазі́мак -ка m.

a yearling calf — вы́пустак, перазі́мак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)