стра́чанае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. стра́чанае
Р. стра́чанага
Д. стра́чанаму
В. стра́чанае
Т. стра́чаным
М. стра́чаным

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стра́чаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стра́чаны стра́чаная стра́чанае стра́чаныя
Р. стра́чанага стра́чанай
стра́чанае
стра́чанага стра́чаных
Д. стра́чанаму стра́чанай стра́чанаму стра́чаным
В. стра́чаны (неадуш.)
стра́чанага (адуш.)
стра́чаную стра́чанае стра́чаныя (неадуш.)
стра́чаных (адуш.)
Т. стра́чаным стра́чанай
стра́чанаю
стра́чаным стра́чанымі
М. стра́чаным стра́чанай стра́чаным стра́чаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стра́чаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стра́чаны стра́чаная стра́чанае стра́чаныя
Р. стра́чанага стра́чанай
стра́чанае
стра́чанага стра́чаных
Д. стра́чанаму стра́чанай стра́чанаму стра́чаным
В. стра́чаны (неадуш.)
стра́чанага (адуш.)
стра́чаную стра́чанае стра́чаныя (неадуш.)
стра́чаных (адуш.)
Т. стра́чаным стра́чанай
стра́чанаю
стра́чаным стра́чанымі
М. стра́чаным стра́чанай стра́чаным стра́чаных

Кароткая форма: стра́чана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глум, -у, м.

1. гл. глуміць.

2. Пра што-н. папсаванае, марна страчанае.

Многа сена пайшло ў г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

recoup [rɪˈku:p] v. кампенсава́ць, пакрыва́ць стра́ты;

recoup one’s losses вярта́ць стра́чанае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стра́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад страціць.

2. у знач. прым. Згублены; патрачаны. Смерць і агонь глыбока раняць душу чалавека, але яшчэ глыбей — страчаная вера. Пташнікаў. Страчаныя пазіцыі былі адваяваны. Мележ. / у знач. наз. стра́чанае, ‑ага, н. Сёння страчанае не вернеш, Не сустрэць яго, Не знайсці. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глум, ‑у, м.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. глуміць і глуміцца; глумленне.

2. Пра што‑н. марна страчанае, папсаванае. Дабро пайшло ў глум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскрэ́сіць, -э́шу, -э́сіш, -э́сіць; -э́шаны; зак.

1. каго-што. У рэлігійных уяўленнях: вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць.

2. перан., каго (што). Аднавіць чые-н. сілы, бадзёрасць, ажывіць.

Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.

3. перан., каго-што. Аднавіць у памяці што-н. страчанае, забытае.

У. вобраз у памяці.

|| незак. уваскраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уваскрашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

А́НДЭРСЕН-НЕ́КСЁ (Andersen Nexo; сапр. Андэрсен, псеўд. Нексё) Марцін (26.6.1869, Капенгаген — 1.6.1954), дацкі пісьменнік, прадстаўнік пралет. л-ры. Тагачаснае жыццё адлюстраваў у раманах «Пеле-Заваёўнік» (т. 1—4, 1906—10), «Дзітэ — дзіця чалавечае» (т. 1—5, 1917—21), «У жалезны век» (1929), гіст. трылогіі «Мортэн Чырвоны» (1945—48), «Страчанае пакаленне» (1948), «Жанета» (1957, незавершаны). У кн. «Вершы» (1926), зб-ках нарысаў і апавяданняў «Сонечныя дні» (1903), «Кратавінне» (т. 1—3, 1922—26), «Чорныя птушкі» (1930), «Да святла» (1938), цыкле аповесцяў «Успаміны» (1932—39), драме «Людзі з Дангорда» (1915), публіцыст. творах 1920—30-х г. абараняў ідэалы сацыялізму. У часы ням. акупацыі быў зняволены, пазней — у эміграцыі ў Швецыі і СССР. Пасля вайны вярнуўся ў Данію. Апошнія гады жыў у ГДР.

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—10. М., 1951—54.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 1, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Вярнуць сабе страчанае цяпло, нармальны стан. Папас пазірае на фурманку.., а пасля засоўвае рукі глыбока ў кішэні паліто і там перабірае пальцамі падкладку, камечыць яе, каб хутчэй адагрэліся пальцы. Галавач. Ледзь паспее вясной Чарназём абагрэцца, — Вільгаць парай клубіцца Над цёплай зямлёй. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)