страфі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. страфі́чны страфі́чная страфі́чнае страфі́чныя
Р. страфі́чнага страфі́чнай
страфі́чнае
страфі́чнага страфі́чных
Д. страфі́чнаму страфі́чнай страфі́чнаму страфі́чным
В. страфі́чны (неадуш.)
страфі́чнага (адуш.)
страфі́чную страфі́чнае страфі́чныя (неадуш.)
страфі́чных (адуш.)
Т. страфі́чным страфі́чнай
страфі́чнаю
страфі́чным страфі́чнымі
М. страфі́чным страфі́чнай страфі́чным страфі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

страфі́чны лит. строфи́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да страфы; які падзяляецца на строфы. Страфічная будова верша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страфа́, -ы́, мн. стро́фы і (з ліч. 2, 3, 4) страфы́, строф, ж.

У вершаскладанні: інтанацыйна-сэнсавае аб’яднанне некалькіх вершаваных радкоў, звязаных рыфмамі; адносна закончаная частка вершаванага твора.

|| прым. страфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

строфи́ческий страфі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРАЛЕЛІ́ЗМ у літаратуры,

аднародная сінтаксічна-кампазіцыйная пабудова аднатыпных элементаў паэтыкі (з’яў, вобразаў, матываў і інш.), якія супастаўляюцца паміж сабой і размяшчаюцца паралельна ў двух ці трох сумежных сказах, радках, строфах; адна са стылістычных фігур. У некат. сваіх формах П. бывае блізкі да параўнання, але ў адрозненне ад яго не толькі супастаўляе з’явы, а выконвае і кампазіц. функцыю. Здаўна пашыраны ў вуснай нар. творчасці (быліны, песні, прымаўкі, прыказкі), засвоены пісьмовай л-рай (на ім у многім заснаваны паэт. стыль Бібліі).

Выдзяляюць П.: псіхалагічны (суаднясенне з’яў чалавечага жыцця са з’явамі прыроды): «Над ракою ў спакою // Зацвітала каліна; // У сяле за ракою // Вырастала дзяўчына; // Да зялёнай каліны // Прылятала зязюля; // Да дзяўчыны-каліны // Удаваўся Януля» (Я.​Купала. «Над ракою ў спакою...»); сінтаксічны (аднолькавая сінтакс. будова суседніх радкоў); страфічны (аднолькавая сінтакс. будова суседніх строф); адмоўны (адмаўленне падкрэслівае не розніцу, а блізкасць асн. адзінак супастаўляемых з’яў, прадметаў): «Не лясы шумяць, // Не дубравы гамоняць, // Плача бацька, маці: // На паход, бач, звоняць» (М.​Чарот «Атаман»). Па аналогіі са славесна-вобразным, або сінтакс., П. гавораць пра славесна-гукавы (алітэрацыя, рыфма), рытмічны (страфа і антыстрафа ў стараж.-грэч. лірыцы), кампазіцыйным (паралельныя сюжэтныя лініі ў рамане) П. і інш.

Т.​І.​Шамякіна.

т. 12, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)