стая́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стая́нка стая́нкі
Р. стая́нкі стая́нак
Д. стая́нцы стая́нкам
В. стая́нку стая́нкі
Т. стая́нкай
стая́нкаю
стая́нкамі
М. стая́нцы стая́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стая́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Прыпынак у час руху.

С. аўтобуса.

2. Месца, дзе размяшчаюцца на час прыпынку, на часовае жыхарства.

С. геолагаў.

С. добра прыстасавана для адпачынку.

3. Месца, дзе часова стаіць транспарт.

С. асабістых машын забаронена.

4. Месца пасялення людзей каменнага веку.

|| прым. стая́начны, -ая, -ае і стая́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стая́нка ж., в разн. знач. стоя́нка;

с. цягніка́ два́ццаць міну́т — стоя́нка по́езда два́дцать мину́т;

с. аўтамашы́н — стоя́нка автомаши́н;

с. каме́ннага ве́ку — стоя́нка ка́менного ве́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стая́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Прыпынак, часовае знаходжанне дзе‑н. на шляху руху, у паходзе і пад. Дастаткова сказаць, што стаянкі ля [святлафораў] скараціліся на 25 працэнтаў. Жычка. // Месца прыпынку, часовага знаходжання, жыхарства каго‑, чаго‑н. Стаянка зімоўшчыкаў. □ У адзін з панядзелкаў група .. [Людмілы], цяпер ужо дзесяцікласнікаў, адпраўлялася ў паход да Белага возера, месца былой партызанскай стаянкі, за сорак пяць кіламетраў ад Парэчча. Радкевіч.

2. Стаянне транспарту ў перапынках паміж яго работай. Цягнік стаяў у ляску. Каляда не разлічваў на стаянку і нагнаў шмат пары. Гурскі. Рух паступальны — поспеху залог, Таму і забаронены стаянкі На скрыжаванні вуліц і дарог. Жычка. // Месца, дзе стаіць транспарт, чакаючы пасажыраў. Стаянка таксі. □ Спыніўшыся,.. [«Масквіч»] даў задні ход і, падруліўшы да стаянкі аўтамашын, лоўка прыстроіўся ў іх шарэнгу. Рамановіч.

3. Месца пасялення людзей каменнага веку. У 1929 годзе стаянка была абследавана мінскім археолагам Палікарповічам. В. Вольскі. Пры раскопках земляных умацаванняў... археолагі знайшлі сляды стаянак першабытных людзей і .. ганчарныя печы, якімі карысталіся некалькі тысяч гадоў назад. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стаянка (у археалогіі) 1/469; 8/300, 514; 10/67

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

стаянка

т. 15, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стая́нка ж.

1. Legeplatz m -es, -plätze, nlegestelle f -, -n, nlegeplatz m; nkerplatz m (флоту); Stndort m -(e)s, -e (вайск.); bstellplatz m (самалёта);

пла́тная стая́нка машы́н bewchter Prkplatz;

стая́нка таксі́ Txistand m -(e)s, -stände, Txihalteplatz m;

2. (стаянне аўтамашын) Prken n -s;

стая́нка аўтамабі́ляў забаро́неная Prken verbten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стая́нка Месца, дзе падоўгу стаяць людзі; тачок (Рэч.). Тое ж стойня (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

штраф-стая́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. штраф-стая́нка штраф-стая́нкі
Р. штраф-стая́нкі штраф-стая́нак
Д. штраф-стая́нцы штраф-стая́нкам
В. штраф-стая́нку штраф-стая́нкі
Т. штраф-стая́нкай
штраф-стая́нкаю
штраф-стая́нкамі
М. штраф-стая́нцы штраф-стая́нках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Аўдзееўская стаянка 1/570

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)