стары́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стары́к старыкі́
Р. старыка́ старыко́ў
Д. старыку́ старыка́м
В. стары́к старыкі́
Т. старыко́м старыка́мі
М. старыку́ старыка́х

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стары́к, ‑а, м.

Абл. Старыца. [Маёр:] — А тое, капітан, што гэты старык — рукаў вялікай ракі, мабыць, нават той самай ракі, да якой вы і хочаце прарвацца. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Старык,

возера ў Петрыкаўскім р-не.

т. 15, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Старык,

возера ў Быхаўскім р-не.

т. 15, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Стары́к1 ‘старыца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом.). Да стары (гл.), тут ‘былое, старое рэчышча’; відаць, вынік семантычнага згортвання выразу *стары́ рукаў (ракі).

Стары́к2 ‘месяц на сходзе’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., Ян., Мат. Гом., Шатал.). Да стары (гл.), параўн. ве́тах ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заліў Старык

т. 6, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ста́рица ж. ста́рыца, -цы ж., обл. стары́к, -ка́ м., старо́е рэ́чышча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́рыца Старое рэчышча ракі; водны рукаў (БРС). Тое ж старарэчышча (Слаўг.), ста́рка, стары́к, (Падняпроўе), стару́ха (Макс., 197), ста́рац, стары́к (Жытк.), стары́к (БРС).

ур. Ста́рац каля в. Беражцы Жытк., Стары́к (заліў р. Дняпра) Бых., Стары́к (заліў р. Сажа) Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

глод Старое рэчышча, старык (Чав. Лемц. Дыс.).

ур. Глодаўка (старык р. Проні) каля в. Ужжар Чав., в. Глоданка Лёзн.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

за́бач Старык, частка ракі з затокай пры адным беразе (Ветк.).

ур. Забач (старык на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)