Стараславянская мова 2/91; 5/593; 7/169; 9/578; 10/48

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРАСЛАВЯ́НСКАЯ МО́ВА,

самая старажытная літаратурна-пісьмовая мова славян. Належыць да паўд.-слав. падгрупы славянскіх моў. Зафіксавана ў помніках 10—11 ст., што працягвалі літ. традыцыю перакладзеных у 9 ст. з грэч. мовы асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем і іх вучнямі хрысц. царк. кніг. У аснове С.м. — паўд.-македонскі (салунскі) дыялект стараж.-балг. мовы. Мае шмат агульнага з праславянскай мовай. С.м. зрабіла ўплыў на рускую мову, асабліва на яе сінтаксіс і лексіку. На беларускую мову ўплывала ў стараж. перыяд. Зберагліся спісы кірыла-мяфодзьеўскіх перакладаў 10—11 ст., напісаныя глаголіцай («Кіеўскія лісткі», Зографскае, Марыінскае і Асеманіева евангеллі, «Зборнік Клоца», «Сінайскі псалтыр», «Сінайскі трэбнік») і кірыліцай («Савіна кніга», Супрасльскі рукапіс, Астрамірава евангелле, Енінскі апостал, Тураўскае евангелле і інш.).

Фанетыцы С.м. ўласцівы галосны «ě» (ѣ), насавыя галосныя «э» (ѧ), «е» (ѩ), «о» (ѫ), «ё» (ѭ), рэдукаваныя «ъ», «ь»; зычныя — складовыя «р» і «л», цвёрдыя «г», «к», «х» і мяккія «ж», «ч», «ц», «j», «дз» (s), «жд», «шт» (щ), няпоўнагалоссе, «ра», «ла» ў пачатку слова. Граматыцы С.м. ўласцівы адзіночны, парны і мн. л., 7 склонаў, у т. л. клічны, 6 скланенняў (у помніках 11 ст. намецілася іх перабудова ў скланенні па родах), дваякія формы асабовых і зваротнага займеннікаў у давальным і вінавальным склонах, 4 формы прошлага часу дзеясловаў (аорыст, імперфект, перфект, плюсквамперфект), іменная форма дзеяслова супін для ўказання на мэту дзеяння, свабодны парадак слоў, назоўны склон іменнай часткі выказніка, канструкцыі з двайнымі склонамі ў ролі дапаўнення, непаўтарэнне адмоўя пры выказніку. У лексіцы С.м. шмат кніжна-абстрактных слоў грэч., менш лац. і ням. паходжання. З 11 ст. ў кожнага слав. народа С.м. пачала выступаць у мясц. рэдакцыях, якія прынята называць царкоўнаславянскай мовай.

Літ.:

Ван-Вейк Н. История старославянского языка: Пер. с нем. М., 1957;

Кривчик В.Ф., Можейко Н.С. Старославянский язык. Мн., 1970;

Жуковская Л.П. Текстология и язык древнейших славянских памятников. М., 1976.

У.​М.​Свяжынскі.

т. 15, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стараславя́нскі, -ая, -ае.

Які звязаны з літаратурна-пісьмовай культурай славян эпохі 9—11 стст.

Стараславянская мова.

Стараславянскае пісьменства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старославя́нский стараславя́нскі;

старославя́нский язы́к стараславя́нская мо́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стараславя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стараславя́нскі стараславя́нская стараславя́нскае стараславя́нскія
Р. стараславя́нскага стараславя́нскай
стараславя́нскае
стараславя́нскага стараславя́нскіх
Д. стараславя́нскаму стараславя́нскай стараславя́нскаму стараславя́нскім
В. стараславя́нскі (неадуш.)
стараславя́нскага (адуш.)
стараславя́нскую стараславя́нскае стараславя́нскія (неадуш.)
стараславя́нскіх (адуш.)
Т. стараславя́нскім стараславя́нскай
стараславя́нскаю
стараславя́нскім стараславя́нскімі
М. стараславя́нскім стараславя́нскай стараславя́нскім стараславя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Я́ХАНТ,

стараславянская назва чырв. ювелірнага карунду — рубіну, адпаведна «яхант блакітны» — сапфір. З 19 ст. тэрмін ужываецца пераважна ў маст. літаратуры.

т. 18, кн. 1, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стараславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з літаратурна-пісьмовай культурай славян эпохі 9–11 стст. Стараславянская мова. Помнікі стараславянскай пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Slavonic​1 [sləˈvɒnɪk] n. славя́нская мо́ва;

Old/Church Slavonic стараславя́нская/царко́ўна-славя́нская мо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сінані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Сукупнасць сінонімаў якой‑н. мовы. Стараславянская мова выпрацавала даволі багатую сіпаніміку, шырокаразгалінаваную сістэму сэнсавых адценняў. Шакун.

2. Аддзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́хант, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Стараславянская назва каштоўных камянёў рубіну і радзей сапфіру.

2. ‑а. Асобны ювелірна апрацаваны кусочак гэтых камянёў, што выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Пярсцёнак з яхантам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)