Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮМ, блум (англ. bloom),
стальная загатоўка квадратнага сячэння са стараной больш за 140 мм. Атрымліваецца са зліткаў ці з літых загатовак пракаткай на абціскных станах — блюмінгах або блюмінгах-слябінгах. Прызначана для вытв-сці сартавога пракату (рэек, бэлек і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
траце́йскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з разборам спрэчкі, канфлікту трэцяй, незацікаўленай стараной, якая выбіраецца па ўзаемнай згодзе абедзвюх старон. Трацейскі суд.// Які выбраны для разбору такога канфлікту. Трацейскі суддзя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІСЕКТРЫ́СА (ад бі... + лац. seco рассякаю) вугла, прамая, што праходзіць праз вяршыню вугла і дзеліць яго папалам. Усе пункты бісектрысы роўнааддаленыя ад бакоў вугла. Бісектрыса трохвугольніка — адрэзак бісектрысы аднаго з вуглоў гэтага трохвугольніка паміж яго вяршыняй і процілеглай стараной, якую ён дзеліць на адрэзкі, прапарцыянальныя бакавым старанам. Бісектрысы ўсіх вуглоў трохвугольніка перасякаюцца ў адным пункце — цэнтры ўпісанай акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАФЕ́МАправільнага многавугольніка, адрэзак перпендыкуляра, апушчанага з цэнтра правільнага многавугольніка на любую з яго старон. Апафема правільнага n-вугольніка роўная радыусу rn упісанай у яго акружнасці і звязана з яго стараной an і плошчай Sn суадносінамі:
,
. Апафема правільнай піраміды — вышыня яе бакавой грані.
Апафема: а — правільнага многавугольніка; б — правільнай піраміды.