стані́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стані́чны стані́чная стані́чнае стані́чныя
Р. стані́чнага стані́чнай
стані́чнае
стані́чнага стані́чных
Д. стані́чнаму стані́чнай стані́чнаму стані́чным
В. стані́чны (неадуш.)
стані́чнага (адуш.)
стані́чную стані́чнае стані́чныя (неадуш.)
стані́чных (адуш.)
Т. стані́чным стані́чнай
стані́чнаю
стані́чным стані́чнымі
М. стані́чным стані́чнай стані́чным стані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стані́чны стани́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да станіцы. Станічныя жыхары. Станічныя сады. □ Са станічнага парку, які пачынаўся адразу па той бок вуліцы, улівалася ў пакой, затапляючы яго да краёў, музыка. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стані́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Вялікае казацкае паселішча на Доне, Кубані і ў некаторых іншых рэгіёнах.

|| прым. стані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стани́чный стані́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконвае ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі.

Станічны а.

2. перан. Важак, завадатар якой-н. групы, банды, шайкі і пад.

А. разбойнікаў.

|| прым. атама́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атама́н, ‑а, м.

1. Выбарны начальнік дружыны.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назначаны або выбарны начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконваў ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі. Вайсковы атаман. Казацкі атаман. Станічны атаман. □ Цярпі, казак, атаманам будзеш. Прымаўка.

3. Важак, завадатар (банды, групы, шайкі). Атаман бандытаў. // перан. Завадатар, важак, канавод. У гэтых гульнях дзеці вёскі Чарамхі мелі свайго атамана. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АТАМА́Н,

1) кіраўнік нерэгулярнага, незалежнага ад дзярж. улады вайск. атрада (часам шайкі разбойнікаў).

2) Вышэйшы начальнік казацкага войска — камандзір (вайсковы, наказны, паходны, кашавы атаман), начальнік казацкай адм.-тэр. адзінкі (аддзела, акружны, станічны, хутарскі атаман) або камандзір падраздзялення (куранны атаман). У Запарожскім казацкім войску існавалі кашавыя і куранныя атаманы, у Данскім — вайсковыя. На пач. 18 ст. атаман у Данскім войску назначаўся ўрадам, з 1723 ён наз. вайсковым наказным атаманам, з 1866 меў правы ген.-губернатара і камандуючага вайсковай акругай. Званне атамана адменена пасля Кастр. рэв. 1917. Адноўлена ў Расіі на пач. 1990-х г. у сувязі з адраджэннем казацкага руху.

3) У грамадз. вайну 1918—20 камандзір у часцях белай гвардыі.

т. 2, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)